Свет

Экс-супрацоўніца Белага дома: Трамп заклікаў да штурму Капітолія

Дональд Трамп ведаў, што яго прыхільнікі ўзброеныя і могуць звярнуцца да гвалту, калі падбухторваў іх да штурму Капітолія 6 студзеня 2020 года пасля паразы на выбарах. Пра гэта былая памочніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Кэсідзі Хатчынсан паведаміла пад прысягай камісіі Кангрэса, якая расследуе абставіны штурму, піша Бі-бі-сі.

Камісія праводзіць серыю публічных слуханняў з мэтай высветліць, ці прыклаў экс-прэзідэнт асабіста руку да таго, каб перашкодзіць Кангрэсу пацвердзіць вынікі выбараў 2020 года.

Да гэтага часу камісія не мела сведчанняў чалавека, які з першых рук ведаў бы аб тым, што рабілася ў Белым доме непасрэдна перад штурмам. І вось у ходзе ўжо шостых па ліку слуханняў Хатчынсан, падобна, запоўніліся усе прабелы ў следстве.

Будучы памочніцай кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Марка Медоўза, яна штодня мела зносіны са сваім шэфам, заўсёды была паблізу ад Авальнага кабінета і ўзгадала, як за некалькі дзён да штурму Капітолія Медоўз казаў, што «справы могуць прыняць вельмі кепскі абарот».

Тым не менш, раніцай 6 студзеня, калі Медоўзу паведамілі, што на мітынг з удзелам Трамп прыйшлі яго прыхільнікі з пісталетамі, нажамі і іншай зброяй, ён толькі на імгненне адарваўся ад тэлефона, каб спытаць: «Што-небудзь яшчэ?»

Хатчынсан сцвярджае таксама, што Трампу казалі пра тое, што некаторых з яго прыхільнікаў не прапусціла служба бяспекі, паколькі яны былі ўзброеныя, але прэзідэнт распарадзіўся прыбраць металадэтэктары і ўпусціць усіх жадаючых патрапіць на мітынг, нібыта заявіўшы: «яны прыйшлі не для таго, каб нашкодзіць мне, прапусціце іх».

Трамп адрэагаваў на заяву Хатчынсан на сваёй анлайн-платформе Truth Social проста падчас дачы паказанняў. «Я не хацеў і не патрабаваў, каб узброеных людзей пусцілі слухаць мой выступ — напісаў ён. — Каму такое наогул магло б прыйсці ў галаву?»

Даючы паказанні, Хатчынсан намалявала не самы добры партрэт прэзідэнта, які, па яе словах, часам вельмі бурна рэагаваў на непрыемныя навіны.

Так, калі ў 2020 годзе генеральны пракурор Уільям Бар адмёў сцвярджэнні прэзідэнта аб тым, што падчас выбараў меў месца падлог, Трамп у гневе разбіў посуд, што ён рабіў і ў мінулым, расплюхаўшы па сценах кетчуп.

Хатчынсан таксама сцвярджала, што пасля таго, як яго прыхільнікі пайшлі маршам на Капітолій, Трамп пажадаў асабіста далучыцца да іх і нават рваўся сесці за руль прэзідэнцкага лімузіна, калі супрацоўнікі Сакрэтнай службы адмовіліся везці яго туды.

Хатчынсан — не першы супрацоўнік Белага дома, які даваў паказанні камісіі, аднак у адрозненне ад астатніх яна пагадзілася прыняць удзел у грамадскіх слуханнях.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну16

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ прыходзіў да родных яшчэ аднаго віцебскага актывіста. Правялі ператрус1

У Касцюковіцкім раёне бацька параніў з ружжа 15‑гадовага сына

Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за падтрымку5

«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце28

VIP-зала, фудкорты і планетарый. Найстарэйшы кінатэатр Магілёва ў стылі канструктывізму закрылі на рэканструкцыю1

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу2

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне8

Дэпартаванай з Беларусі жыхарцы Гвінеі вярнулі дачку, якую трымалі ў дзіцячым доме ў Менску2

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну16

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць