Пад Кіевам дэмантавалі манумент у гонар 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй
Сёння на світанку ў Пераяславе пад Кіевам дэмантавалі манумент у гонар 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй.
Адметна, што дэмантавалі і вывозілі помнік беларускімі МАЗамі.
Помнік, прысвечаны 300-годдзю Пераяслаўскай рады, на якой было прынятае рашэнне пра пераход тэрыторый Запарожскага войска пад пратэктарат расійскага цара, усталявалі ў мястэчку ў 1961 годзе.
Каментары