Свет44

На вечарынцы з удзелам Олафа Шольца жанчынам падмешвалі «наркотыкі згвалтавання»

У Германіі наспявае палітычны скандал. Нямецкія сацыял-дэмакраты вывучаюць магчымыя атручванні «наркотыкамі згвалтавання» на летняй вечарынцы, зладжанай партыяй. Вядома пра восем жанчын, пацярпелых ад наркатычнага рэчыва, паведамляе Deutsche Welle.

Фота ілюстрацыйнае

На летняй вечарынцы Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), якая прайшла раней на гэтым тыдні, некалькі жанчын, на думку членаў партыі, падвергліся ўздзеянню «накаўтуючых кропель». У Нямеччыне гэты тэрмін азначае так званыя «наркотыкі згвалтавання», да якіх адносяць сродак «Рагіпнол» («Флунітразепам»).

Першым пра інцыдэнт напісала ў суботу, 9 ліпеня, нямецкае выданне Tagesspiegel са спасылкай на ўнутраны чат СДПГ. Пасля падобная інфармацыя таксама апынулася ў распараджэнні інфармацыйных агенцтваў dpa і Reuters.

«Гэта абуральнае здарэнне, пра якое з нашага боку было неадкладна паведамлена ў паліцыю бундэстага», — заявіў лідар фракцыі СДПГ Маціяс Марцін у лісце дэпутатам-аднапартыйцаў.

Па звестках Tagesspiegel, не менш за восем прысутных на мерапрыемстве жанчын пацярпелі ад падмешвання ім «наркотыкаў згвалтавання». «Мы рэкамендуем іншым магчымым пацярпелым неадкладна паведаміць пра гэта ў паліцыю», — сказаў Марцін.

Як вынікае з чата сацыял-дэмакратаў, адзін выпадак быў пацверджаны праверкай і абвінавачванні ўжо выставілі невядомаму зламысніку. Выканаўчы сакратар фракцыі сацыял-дэмакратаў у Бундэстагу Каця Маст таксама параіла ўсім, хто лічыць сябе пацярпелым, праінфармаваць улады пра тое, што здарылася. «Мы ўсе абураныя і зробім усё, што ў нашых сілах, каб праліць святло на гэта неверагоднае здарэнне», — заявіла яна.

Традыцыйная вечарынка СДПГ адбылася ў Берліне 6 ліпеня, у апошні працоўны тыдзень Бундэстага перад летнімі канікуламі, якія працягнуцца да верасня. Як піша Tagesspiegel, на мерапрыемстве прысутнічалі каля тысячы гасцей, у тым ліку канцлер ФРГ Олаф Шольц.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    10.07.2022
    Ничего себе слуги народа отдыхают!2 месяца.Борщеварки навостриили уши!Пора хоть тушкой, хоть чучелом на эурапейские курорты!Искать жаниха сабе и дачушцы!
  • не член белай русі
    10.07.2022
    ё адчуванне, што некаторым беларусам такія наркотыкі падмешвпюць ужо 28 год…
  • Швэд
    11.07.2022
    А что, партийной дисциплины для этих дел уже недостаточно?

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА23

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем20

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам9

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА23

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць