Вайна

«Будзе яшчэ шмат нашых удараў»: Арастовіч анансаваў помсту за Вінніцу, Мікалаеў і Харкаў

Удары крылатымі ракетамі па цэнтрах украінскіх гарадоў — гэта не проста парушэнне правіл вядзення вайны, а адмаўленне логікі і заваёва цывілізацыі як такой. Расіяне абавязкова павінны адказаць за атакі, УСУ забяспечаць гэты працэс ужо сёння ўвечары, сказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, каментуючы ўдары па Вінніцы, Мікалаеве і Харкаве, піша УНІАН.

«Мы будзем біць па іх. Яны па нас. Розніца ў тым, што мы б'ём толькі па ваенных цэлях, кожны раз старанна прагназуючы спадарожную шкоду. Яны б'юць, не звяртаючы ўвагу на такое, кожны раз укладваючы ў прагноз дадатковы эфект ад тэрору мірнага насельніцтва, або — непасрэдна дзеля такога тэрору, як цяпер у Мікалаеве і Харкаве», — заявіў Арастовіч.

Дарадца старшыні ОП нагадаў, што ўжо трыста гадоў у цывілізаваным свеце правілы вядзення вайны патрабуюць мінімізацыі ўплыву пры выбары метадаў дзеянняў і сродкаў паражэння. Калі для выканання ваеннага задання дастаткова параніць ворага, а не забіць, правілы прадугледжваюць, што праціўнік павінен быць толькі паранены.

«Стральба крылатымі ракетамі ў цэнтры горада цягам дня — гэта не проста парушэнне правілаў вядзення вайны. Гэта адмаўленне логікі і заваёва цывілізацыі як такой. І цывілізацыя дае адказ. Хутка не будзе, бо такой магчымасці няма. Але кожны такі ўдар паскарае дзеянне цывілізацыі супраць антыцывілізацый: санкцыі, перадача зброі нам. Будзе яшчэ шмат нашых удараў, іх удары ў адказ, зноў нашы, зноў іх. З пуцінскім рэжымам будзе скончана на полі бою, іншых спосабаў з ім скончыць няма. Сёння вечарам УСУ спытаюць з іх за Вінніцу, Мікалаеў і Харкаў», — адзначыў Арастовіч.

Паводле апошніх даных, у выніку ўдару па цэнтры Вінніцы загінуў 21 чалавек, больш за 100 параненыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць