Свет

ЕС зняў санкцыі з сірыйскай авіякампаніі, пакаранай за спрыянне міграцыйнаму крызісу

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines выключаная з санкцыйнага спісу Еўрасаюза. Пра гэта сведчыць дадатак да рашэння Рады ЕС ад 18 ліпеня, апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Фота: airlines-inform.com

Авіякампанія была ўключаная ў пяты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, уведзены ў снежні мінулага года ў сувязі з міграцыйным крызісам на межах Еўрасаюза. У абгрунтаванні рашэння гаварылася, што летам 2021 года Cham Wings павялічыла колькасць рэйсаў з Дамаска ў Мінск, якімі перавозіліся мігранты, што затым нелегальна перасякалі межы з ЕС.

Пастанова зняць санкцыі з авіякампаніі была прынятая 18 ліпеня, бо санкцыі нібыта ўжо прынеслі жаданы вынік, растлумачыў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля, паведамляе Reuters.

«Паводле інфармацыі, прадстаўленай Радзе, Cham Wings спыніла дзеянні, за якія была ўнесеная ў санкцыйны спіс», — заявіў прадстаўнік Барэля.

Прадстаўнікі авіякампаніі, якая ў цяперашні час працуе з трыма самалётамі, якія лётаюць у асноўным па Блізкім Усходзе, прывітала рашэнне ЕС. Дырэктар па развіцці бізнэсу і сувязях з грамадскасцю Усама Сатэа заявіў у сераду, што авіякампанія пярэчыла супраць першапачатковага чорнага спісу ЕС і заявіла, што разварот з'яўляецца «пробліскам надзеі». Але аднаўленне палётаў у Еўропу адбудзецца не адразу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць