Свет55

ФСБ заявіла пра спробу ўкраінскай разведкі завербаваць расійскіх лётчыкаў і ўгнаць вайсковыя самалёты

ФСБ Расіі апублікавала відэа— і аўдыяматэрыялы, дзе сцвярджаецца, што сарваная аперацыя ўкраінскай разведкі і НАТА па вярбоўцы расійскіх лётчыкаў.

Самалёт Су-24

ФСБ у панядзелак паведаміла аб спыненні аперацыі ўкраінскай ваеннай разведкі па вярбоўцы расійскіх лётчыкаў і ўгоне баявых самалётаў, піша «Інтэрфакс».

Зазначаецца, што вярбоўшчыкі рыхтаваліся да выкрадання самалётаў Су-24, Су-34 або Ту-22МЗ. 

Маўляў, супрацоўнікі ўкраінскай ваеннай разведкі, «дзейнічаючы ад імя палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны, спрабавалі завербаваць за грашовае ўзнагароджанне і гарантыі атрымання грамадзянства адной з краін Еўрасаюза расійскіх ваенных лётчыкаў».

На відэа, апублікаваным цэнтрам грамадскіх сувязяў ФСБ, супрацоўнік украінскай спецслужбы заяўляе, што ім патрэбныя «цэлая баявая адзінка і чалавек, які перайшоў на наш бок». «Мы гатовыя за яго плаціць. У нас на сайце Вярхоўнай рады напісана, што мы плацім афіцыйна за такія рэчы мільён (даляраў). Можам з вамі дамовіцца — асобна зверху яшчэ мільён, я вам гарантую», — сказаў разведчык.

Таксама прадстаўнік украінскай разведкі нібыта тлумачыць лётчыку, як яго жонка можа атрымаць пашпарт адной з краін Балтыі.

У ФСБ заявілі, што «асноўную падтрымку» аказвалі спецслужбы Вялікабрытаніі. Акрамя таго, там заявілі пра датычнасць да аперацыі журналіста-расследавальніка выдання Bellingcat Хрыста Грозева.

Нібыта праз свайго каардынатара Грозеў знайшоў дзвюх дзяўчат-кур'ерак, якія сустрэлі на чыгуначным вакзале ў Ліпецку нанятага ўкраінскімі разведчыкамі кур'ера з Масквы, які вёз аванс — 4 тысячы даляраў для расійскага лётчыка.

Хрыста Грозеў і Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны пакуль гэтыя заявы не каментавалі.

Каментары5

  • Клим
    25.07.2022
    Фейк, конечно, но мысль здравая. За деньги можно и калибр какой-нибудь не туда отправить :-).
  • Уладзімір
    25.07.2022
    Гэта нармальна для спецслужбаў. ФСБ РФ таксама займаецца вярбоўкай сярод УС Украіны.
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    25.07.2022
    А на РФ-сайтах пішуць, што украінцы прадалі хімарс разам з ракетамі. Атрымліваецца, расейцы самі б што-небудзь прадалі, каб было каму і за што.

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»79

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»79

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць