Свет11

Праваслаўная царква Украіны папрасіла cусветнага патрыярха пазбавіць пасады кіраўніка РПЦ Кірыла

Святы сінод Праваслаўнай царквы Украіны звярнуўся з лістом да Усяленскага Патрыярха Варфаламея, у якім просіць пазбавіць маскоўскага патрыярха Кірыла, які прапаведуе расісцкія вучэнні пра «рускі свет», пасады.

Патрыях Кірыл. Фота УНІАН 

У лісце Сінода адзначаецца, што ідэалогія сучаснай РПЦ утрымлівае пагрозу не толькі для Украіны, але і для ўсяго праваслаўнага свету. Ліст аб прыцягненні расійскага патрыярха да кананічнай адказнасці і пазбаўленні яго патрыяршага пасаду ўхвалены на пасяджэнні Святога сінода ПЦУ 27 ліпеня і апублікаваны на афіцыйнай старонцы Царквы.

У звароце адзначаецца, што 15 сакавіка гэтага года, у тыдзень праваслаўя была апублікаваная дэкларацыя пра «рускі свет», у якой адзначаецца, што «рускі свет» — гэта неправаслаўная, ерэтычная дактрына, блізкая да вучэння этнафілетызму, што было асуджана на Канстанцінопальскім саборы 1872 года.

«Разам з тым важна разумець, што ідэалогія сучаснай РПЦ утрымлівае пагрозу не толькі для Украіны, але і для ўсяго праваслаўнага свету… Пачынаючы як мінімум з кастрычніка 2018 года ўсе дзеянні патрыярха Кірыла падпарадкаваныя канкрэтнай палітычнай мэце. Ён імкнецца радыкальна павялічыць прысутнасць РПЦ за межамі Расіі, максімальна аслабіць Усяленскі патрыярхат і грэкамоўныя памесныя царквы і такім чынам навязаць праваслаўнаму свету гегемонію і дыктат Маскоўскага патрыярха», — гаворыцца ў лісце.

Сінод звяртаецца да Варфаламея з просьбай: асудзіць дактрыну «рускага свету» і прызнаць яе ерэтычнай; кваліфікаваць дзеянні Патрыярха Кірыла, які адкрыта і адназначна публічна ўхваляе і падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, і пазбавіць яго права займаць Маскоўскі патрыяршы пасад.

Каментары1

  • ничего святого в рпц
    28.07.2022
    Давно пора запретить этот рассадник рашистской имперскости. В рпц нет ничего святого - ряженые попы лишь zомбируют людей, поддерживая войну против Украины и убийство украинцев.

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць