Свет

ААН: Ва Украіне загінула як мінімум 5327 мірных жыхароў

З пачатку вайны ва Украіне загінула 5327 мірных жыхароў, яшчэ 7257 чалавек былі параненыя. Пра гэта паведамляе Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Фота: AP

Сярод загінулых — 2056 мужчын, 1400 жанчын, 146 дзяўчат і 165 хлопчыкаў. Пол яшчэ 41 загінулага дзіцяці і 1519 дарослых устанавіць не ўдалося, адзначылі ва ўпраўленні.

На тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія кантралюе ўкраінскі ўрад, былі забітыя 2897 мірных жыхароў, яшчэ 2905 пацярпелі. На тэрыторыі, якая кантралюецца ўзброенымі групамі, звязанымі з Расіяй, загінуў 251 чалавек, раненні атрымалі 992 цывільныя асобы.

Прычынай большай часткі зафіксаваных выпадкаў гібелі або ранення мірных жыхароў было прымяненне выбуховых прылад з шырокай зонай знішчэння, у тым ліку абстрэлы з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетныя і авіяўдары.

Каментары

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі26

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай падрыхтаваў спіс краін, бяспечных для падарожжаў беларускіх актывістаў5

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты1

«Гучыць як нейкая камедыя». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»4

У Літве на палігоне знайшлі метэазонд з прычэпленай чорнай скрыняй

13 чалавек у Расіі атрымалі ад чатырох да 23 гадоў па справе аб дыверсіях2

У Мінскай вобласці таксама пачалі ўключаць ацяпленне

У Мінску з'явіўся першы ў краіне бульбамат

Латвія размясціла на ўсходзе краіны баявыя групы з ракетамі супрацьпаветранай абароны2

Адключылі арганізацыю, якая даймала беларусаў званкамі з рэкламай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі26

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →