Грамадства77

Лукашысты 9 жніўня правядуць «Форум патрыятычных сіл»

Пра тое, што 9 жніўня ў Мінску пройдзе «Форум патрыятычных сіл», паведаміў нядаўна прызначаны кіраўнік праўладнай «Белай Русі» Алег Раманаў.

Алег Раманаў

Паводле Раманава, у «форуме» збіраюцца прыняць удзел «14 суб’ектаў грамадзянскай супольнасці». Гэта, як ён выказаўся, «асноўныя грамадскія аб’яднанні канструктыўнай накіраванасці і некалькі палітычных партый Беларусі». Іх кіраўнікі будуць на мерапрыемстве выступаць з дакладамі.

Як заяўляецца, асноўная задача «форуму» — «зверыць гадзіннікі па пытанні далейшага развіцця грамадзянскай супольнасці». Удзельнікі прааналізуюць, якія ўрокі атрыманыя і якія яшчэ давядзецца атрымаць з вопыту «масавых беспарадкаў 2020 года». «Будзе вынесенае на абмеркаванне пытанне, ці трэба нам удасканальваць партыйную сістэму для таго, каб яна мела большую вагу ў палітычным жыцці нашай краіны і садзейнічала прагрэсіўнаму развіццю нашай дзяржавы», — сказаў старшыня «Белай Русі».

Мерапрыемства збіраюцца правесці ў Купалаўскім тэатры.

Правядзеннем «форуму» акурат у гэты час хочуць, відаць, прадэманстраваць альтэрнатыву мерапрыемству, якое будзе адначасова праводзіцца па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні. 

Каментары7

  • Лідкін боршч
    04.08.2022
    Зноў мыльная бурбалка атрымаецца. Што, спадары будаўнікі Беларусі, творчае месца, куды я заўсёды вёў сваіх гасьцей, ці то расейцы, ці то французы, ці то палюбоўніцы, у лайно абмакнулі, зьнішчылі тэатр Янкі Купалы, толькі і засталося, што шабашы праводзіць, ды латэнтных геяў выступы слухаць.
  • о
    04.08.2022
    Еще не отошли)
  • Компилятор фарша
    04.08.2022
    Видимо лукашисты хотят подменить этим событием, проведение конференции оппозиции. Очкуют, что если оппозиция договорится между собой и объединится?))) Обоснованые опасения. Да))

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў21

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў21

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць