Грамадства11

Звязаны з атачэннем Лукашэнкі бізнэсмен павялічыў даходы ва Украіне і атрымаў украінскі пашпарт

Грамадзянін Арменіі і Беларусі Артур Гранц, фігурант расследаванняў літоўскіх і ўкраінскіх журналістаў аб развіцці бязмытнага гандлю ў аэрапортах і кантрабандзе беларускага тытуню, павялічыў свой даход ад бізнэсу ва Украіне, заўважыла «Радыё Свабода».

Артур Гранц

Як вынікае са складзенага ўкраінскім рэсурсам Opendatabot рэйтынгу, Артур Гранц у 2025 годзе нарасціў даход сваіх кампаній на 6,28% — да 607 668 575 грыўняў (13 810 649 даляраў у эквіваленце).

У агульным рэйтынгу ўкраінскіх бізнэсоўцаў сёлета ён заняў 2 698 месца і страціў 91 пункт, а ў кіеўскім рэйтынгу ён — на 730 месцы (страціў 24 пункты).

Ва Украіне Артур Гранц мае 12 кампаній. Ён уласнік толькі адной з іх, у іншых 11 ён бенефіцыяр. Кампаніі працуюць адразу ў некалькіх сектарах — у бязмытным гандлі алкаголем, у рознічным гандлі адзеннем, у друку часопісаў і выданняў, у камп’ютарных паслугах, у рэстараннай дзейнасці, у арэндзе нерухомасці.

Сёлета 30 сакавіка літоўскае выданне LRT апублікавала вынікі расследавання, згодна з якім Гранц фінансуе рэжым Лукашэнкі праз развіццё сеткі крам бязмытнага гандлю і пры гэтым бесперашкодна развівае бізнэс у Літве. Згодна з расследаваннем, ён валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў Вільні HeJi і раскошным гатэлем Esperanza Resort у Троках.

У 2024 годзе ўкраінская грамадская арганізацыя «НОН-СТОП» спрабавала праз суд дабіцца завядзення крымінальнай справы супраць Артура Гранца за незаконны гандаль цыгарэтамі і алкаголем. Паводле слоў актывістаў, бізнэсовец за час поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны стаў «адзіным лідарам продажу цыгарэт праз сістэмы Duty Free». Арганізацыя назвала яго «каралём кантрабанды».

Ва Украіне беларус Артур Гранц жыў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Іспанію, дзе мае нерухомасць. Цяпер, як вынікае з рэйтынгу ўкраінскіх бізнэсменаў, ён мае і ўкраінскі пашпарт. Раней было вядома толькі пра яго беларускае і армянскае грамадзянства.

Каментары1

  • Лукашэнка і Зяленскі сябры на век
    27.04.2026
    І нехта яшчэ сумняецца, што паміж лукой і Зяленскім няма дагавярняку?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць