Культура

Перакладніцкі праект для беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў абвясціў набор прац

Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC) распачынае праект #FreeAllWords дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы, паведамляе Budzma.org.

Галоўная мэта #FreeAllWords — даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах, мець магчымасць быць пачутымі ў грамадствах, якія не ведаюць, што такое вайна, рэпрэсіі і дыктатура.

«Мы хочам пабудаваць мост свабоды слова, дэмакратыі і ўзаемаразумення паміж аўтарамі, культурамі, народамі і мовамі. Нашым калегам ужо не патрэбныя Адкрытыя лісты, але ім патрэбныя друкаваныя радкі, хвіліны эфіру і анлайн-фарматы, каб распавесці свае гісторыі і пратрансляваць сваё асабістае бачанне таго, што адбываецца. Менавіта таму мы арганізуем гэту адчувальную дапамогу», — адзначае Ніна Георге, пісьменніца і Старшыня Еўрапейскай рады пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC).

На сайце #FreeAllWords будуць публікавацца творы ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на шматлікія мовы Еўропы. Усяго плануецца зрабіць пераклад не меней за 100 твораў (тэксты, эсэ, інтэрв'ю, вершы), усе працы будуць размешчаны на сайце праекта ў адпаведнасці з нормамі аўтарскага права. Таксама творы будуць друкавацца ў прэсе і размяшчацца на некамерцыйных партнёрскіх рэсурсах той краіны, на мове якой здзейснены пераклад.

Праект запрашае да ўдзелу беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, а таксама перакладчыкаў на еўрапейскія мовы!

Праект #FreeAllWords дасць магчымасць аўтарам размаўляць і быць пачутымі, нягледзячы на ўвесь жах вайны і рэпрэсій, дапаможа еўрапейскай аўдыторыі праз творчасць пісьменнікаў яшчэ больш даведацца пра Украіну і Беларусь.

Калі вы перакладчык, дашліце свае кароткае рэзюмэ на адрас [email protected] з пазнакай «перакладчык/перакладчыца».

Калі вы паэт ці празаік, дашліце вашыя тэксты (не болей за 7 тысяч знакаў з прабеламі) з пазнакай «аўтар/аўтарка» на адрас [email protected]

У першую чаргу будуць разглядацца тэксты, якія адпавядаюць тэме праекта і на якія аўтар валодае эксклюзіўнымі правамі. Адбіраць тэксты да ўдзелу ў праекце будзе спецыяльная камісія #FreeAllWords, якая складаецца з прадстаўнікоў пісьменніцкіх і перакладчыцкіх арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі10

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына прымушаў партнёрку выпіць з ім — яна яго зарэзала5

Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі4

«Надышоў час». Краўцоў заклікаў пасунуць лідарства Ціханоўскай у дэмсілах48

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА6

Адзіны ў вобласці. Бацькі ў Гомелі назвалі сына рэдкім імем з культавага бандыцкага серыяла35

Расійскія вайскоўцы пахваліліся ўдарам трохтоннай бомбай па жылым доме, дзе заставаліся людзі6

Пасол РФ у Беларусі пра расіян і беларусаў: Мы і ёсць адзіны народ104

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі10

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць