Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў пракаментаваў начныя выбухі на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомелем і ролю ў іх украінскага войска.

«Сапраўды, на аэрадроме «Зябраўка» былі выбухі. Напярэдадні былі такія ж, не такія ж, а падобныя выбухі на аэрадроме «Сакі».
Вядома, што кожны вайсковец Узброеных сіл Украіны, кожнае падраздзяленне мела б мэту, імкнуўся сабе зорачку за збітыя намаляваць сабе. Але цяпер мы маем толькі тыя факты, якія каментуюць адпаведна Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства абароны Расіі.
Адносна таго, уступіць ці не ўступіць Беларусь у вайну, можна строіць розныя прагнозы, але калі так будзе працягваць развівацца сітуацыя, калі сілы дабра будуць дапамагаць, перамога будзе за намі, перамога будзе хутка», — сказаў Громаў.
Каментары