Грамадства11

За друкаванне налепак з арнаментам і Пагоняй затрымалі дырэктара студыі дызайну

Відэа з ім выклалі праўладныя каналы.

Фота з сацсетак

Затрыманага клічуць Аляксандр Васільеў, і яму 42 гады. Ён жыве ў Мінску і з'яўляецца дырэктарам дызайн-студыі «Мерлен», якая друкуе сувеніры на замову.

Мужчына любіць падарожнічаць. Таксама ён захапляўся квізамі і даволі шмат гуляў у розныя квізы ў Мінску.

Сілавікі закідаюць яму «друкаванне пратэснай сімволікі» — на відэа і фота, якія яны публікуюць, магніты, налепкі і іншая прадукцыя з нацыянальным арнаментам і Пагоняй. Трэба адзначыць, што ніводзін з гэтых сімвалаў не быў забаронены, а да 2020 году яны былі ў свабодным продажы.

Скрыншоты з відэа сілавікоў

Мужчыну аднойчы ўжо затрымлівалі падчас пратэсту 8 лістапада 2020 году і прысудзілі дзесяць сутак арышту. Адбываў пакаранне ён у Жодзіне.

Каналы сілавікоў паведамляюць, што ў мужчыны канфіскавалі частку тавараў. Па іх словах, разглядаецца пытанне пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы.

Каментары1

  • AlexxelA
    12.08.2022
    Крымінальнай справы з якім складам злачынства? Па артыкуле за ўдзел у акцыях, хіба што...
    А магчыма проста плявузгаюць. Дадуць суткі за "нападпарадкаванне" як Янушкевічу, прыдушаць бізнэс.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях21

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў19

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць