Усяго патроху

У Магілёве павалена драўляная скульптура «Тая, што нясе крыж»

У Магілёве апаганеная драўляная скульптура «Тая, што нясе крыж», якую ў канцы 80‑х вырабіў і падарыў гораду да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы мінскі скульптар Аляксандр Фінскі.

Працу Фінскага ўсталявалі ў скверы на праспекце Міру, дзе да 60‑х гадоў былі могілкі. Цяпер гэта ўлюбёнае месца адпачынку магілёўцаў. Наведнікі сквера сцвярджаюць, што скульптура ляжыць пад дрэвам каля месяца.

Чаму паваленую скульптуру, якая знаходзіцца на адной з ажыўленых магістралей горада, за трыста метраў ад будынка аблвыканкама, не паставілі на месца, высвятляць давялося доўга.

У аддзеле культуры гарвыканкама паабяцалі з гэтым пытаннем разабрацца і параілі патэлефанаваць у дарожна‑маставое прадпрыемства. Яго супрацоўнік здзівіўся: «Яна ўсталявана была на зялёнай зоне і зроблена з дрэва? Гэта не наша спецыфіка — за гэта адказвае Магілёўзеленгас».

У сваю чаргу, супрацоўніца зеленгаса абвінаваціла ў вандалізме дарожна‑маставое прадпрыемства: «Гэтую скульптуру спілавала дарожна‑маставое прадпрыемства і не вывезла. Я гэта ведаю. Чаму яны яе спілавалі, хто даў такое распараджэнне — тэлефануйце лепш у наша прадпрыемства камунальных прадпрыемстваў».

Высветліць, хто загадаў знішчыць падарунак мінскага скульптара, так і не ўдалося. Чыноўнікі ў гарвыканкаме паабяцалі разабрацца.

Аляксандр Фінскі вырабіў сваю скульптуру з дубу на чарнобыльскім пленэры ў 1989 годзе. У тым жа годзе яе ўсталявалі ў скверы. «Тая, што нясе крыж» — адзіная праца, якую ён падарыў Магілёву. Навіна пра яе апаганенне абурыла мастака: «Я паспрабую звязацца з галоўным архітэктарам Магілёва і выказаць яму сваё стаўленне да гэтага ўсяго. Я зрабіў працу, дзяржава мне за гэта грошы плаціла, а цяпер высвятляецца, што гэта нікому не патрэбна. Канцоў зараз не знойдзеш. Яны ж разумеюць, што гэта недзе прагучыць. Будуць хавацца адзін за аднаго».

Працы Аляксандра Фінскага ўпрыгожваюць Мінск, Нясвіж, а таксама Пекін, Маскву, шэраг гарадоў Аўстрыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць