Здарэнні44

Учора ўвечары ў паветраную прастору Беларусі залятаў самалёт Ryanair. Гэтым разам усё абышлося

Учора ўвечары ў паветраную прастору Беларусі заляцеў самалёт авіякампаніі Ryanair, які кіраваўся з Мілана да Вільні. Ён амаль даляцеў да Ліды. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «ОтВинта», які спецыялізуецца на беларускай авіяцыі.

Інцыдэнт адбыўся познім вечарам 25 жніўня. Самалёт кампаніі Ryanair, крыху не дацягнуўшы да Вільні, рэзка павярнуў на поўдзень, у бок Мінска, і амаль даляцеў да Ліды.

Паводле інфармацыі сайта Flightradar, гэта адбылося ў 23.14 і працягвалася некалькі хвілін. Пілот быў вымушаны здзейсніць такі манеўр з-за ўмоў надвор'я, каб пазбегнуць навальніцы.

Абмінуўшы небяспеку, самалёт вярнуўся на ранейшы курс і неўзабаве бесперашкодна прызямліўся ў аэрапорце Вільні.

Падобныя выпадкі, увогуле ў авіяцыі дастаткова звычайныя, выклікаюць вялікую занепакоенасць пасля таго, як прадстаўнікі беларускага рэжыму 23 мая 2021 года вымусілі лайнер авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, здзейсніць экстранную пасадку ў Менску, заявіўшы, што атрымалі паведамленне пра бомбу, якая нібыта знаходзіцца на борце.

Увесь спектакль быў зладжаны дзеля затрымання вядомага апанента ўлады Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым самалётам разам са сваёй дзяўчынай Соф'яй Сапегай. Пасля гэтага ўсе суседзі Беларусі, апрача Расіі, забаранілі беларускім самалётам выкарыстоўваць еўрапейскую паветраную прастору і аэрадромы, а амаль усе краіны заходняга свету перасталі лётаць над Беларуссю.

Каментары4

  • Дон Рэба
    27.08.2022
    "Заходзьце, сядайце!"
  • Бондар
    27.08.2022
    Даўно трэба спыніць гэтыя бязглуздыя санкцыі якія шкодзяць беларусам, а рэжыму на іх пофіг
  • саранча
    27.08.2022
    нешта светку дауно никуды не лятали...
    светка стала дамаседка?

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара8

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць