Усяго патроху2424

Калоць дровы могуць нават падлеткі, калі ведаць гэтыя лайфхакі

Тата навучыў мяне секчы дровы, калі мне было 13 гадоў. Я ўжо навучыў гэтаму вясёламу і карыснаму занятку і сваіх дзяцей. Добрая нагрузка на рукі! Вось правілы.

Фота ілюстрацыйнае.

Каб калоць дровы, патрэбная спецыяльная цяжкая сякера — яе называюць «калун», або «тупіца». Яна тупая, але цяжкая, яе не востраць.

Палена мусіць стаяць цвёрда на калодцы, не хістацца.

Біць трэба ў абалону, бліжэй да края, але па лініях умоўных радыусаў, стрыжнявых прамянёў.

Калі ў палене ёсць сучкі, то б'юць між сучкамі. Калі біць у сучок, сякера засядзе.

Вельмі вялікія палены можна калоць з выкарыстаннем клінкоў. Але гэта вам спатрэбіцца толькі для рэальна самых вялікіх.

І апошняе, але самае важнае — тэхніка бяспекі. Стойце так, каб сякера ішла па лініі, якая ўмоўна працягваецца між вашых ног. Каб, калі яна раптам саскочыць, яна ішла не ў нагу, а паміж іх.

На гэтым відэа вы можаце пабачыць добры прыклад:

Каментары24

  • Іван
    14.09.2022
    Лукашэнка з Цяцерыным ужо ледзь ходзяць, а яшчэ піярацца, за сякеру бяруцца. Смешныя.
  • sert
    14.09.2022
    ....Тупіцу падымаеш, а далей яна павінна як бы абрынацца на палена, падаць пад уласнай сілай цяжкасці.....

    ....падаць пад уласнай сілай цяжкасці.....это специалисть по колодкам из бумаги писал?))))
  • ВВ
    14.09.2022
    Навошта нам на заглаўным фота паказваць Яго ? Фота не тактычнае ў дачыненні да простых людзей і палітвязняў. Ціпа такое хі-хі ха-ха. Няўжо не зразумела.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць