Вайна22

«Няхай анёлы ў вышыванках нясуць на неба тваю адважную і чыстую душу». Украіна ўшаноўвае расіянку, якая ваявала на яе баку

На вайне з расійскімі акупантамі загінула Вольга Сіманава, ваеннаслужачая 24-й механізаванай брыгады УСУ імя Караля Данііла. Жанчына прыехалі з Расіі, каб абараняць Украіну ў 2014 годзе. У пятніцу на пахаванні ва ўкраінскай сталіцы 34-гадовую Вольгу Сіманаву ўспомнілі за мужнасць і дабрыню, піша Тelegraf.

Фота: АР

Вольга прыехала ва Украіну з горада Чэлябінск у канцы 2014 года. Яшчэ грамадзянкай Расійскай Федэрацыі яна ўступіла ў добраахвотніцкае падраздзяленне парамедыкаў, каб супрацьстаяць узброенай агрэсіі Расіі. У 2016 годзе яна падпісала трохгадовы кантракт з УСУ як грамадзянка іншай дзяржавы. Яна даслужылася да звання сяржанта і стала камандзірам баявой машыны пяхоты.

У 2017 годзе Вольга Сіманава стала першым кантрактнікам УСУ — замежнікам, які атрымаў украінскае грамадзянства падчас службы на ўсходзе Украіны.

Яна загінула 13 верасня ва ўзросце 34 гады. Жанчына ўзарвалася на выбуховым прыстасаванні, выконваючы баявое заданне ў раёне горада Саледар Данецкай вобласці.

Фота: АР

Труна Сіманавай была завешана сіне-жоўтым украінскім сцягам, а зверху — плюшавы леў. Яе баявое прозвішча было Сімба, як у галоўнага героя дыснэеўскага мультфільма «Кароль Леў».

Фота: АР
Фота: АР

Сіманава захаплялася спортам і дасягнула поспехаў у альпінізме і каратэ.

«Для мяне яна была сімвалам украінства будучыні. Украінства, якое прымаюць усім сэрцам. Сімвалам таго, што сапраўдным украінцам становяцца, а не нараджаюцца… Вольга Сіманава, якая нарадзілася ў далёкім Чэлябінску рускай і загінула ўкраінкай на Дзікім полі, няхай анёлы ў вышыванках нясуць на неба тваю адважную і чыстую душу», — гаворыцца ў паведамленні грамадскага актывіста Генадзя Друзенка.

Каментары2

  • Стась
    18.09.2022
    Сімба загінула як сапраўдны Герой. Анёлы ў вышыванках сустрэнуць яе душу. ❤️
    Пуцінскія тэрарысты памерлі ўжо падчас жыцця. Пасля агіднага існавання іх сустрэнуць мярзотныя чэрці.
  • Aleś Jaževič
    18.09.2022
    I Наталья Арсеньева była małajčynka
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць