Мінус адзін палітвязень: перавялі на «хатнюю хімію» 18-гадовага Максіма Шатохіна
Максім Шатохін — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), заведзенай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў Брэсце.

На той момант Максім быў няпоўнагадовы, паведамляе «Вясна».
12 жніўня 2021 года суддзя Ленінскага раёна г. Брэста Святаслаў Каліна прысудзіў Шатохіну 3 гады пазбаўлення волі.
Пакаранне Максім адбываў у выхаваўчай калоніі №2, а ўчора яго перавялі на «хатнюю хімію».
Каментары