Грамадства

Зазірнулі ў дзяцінства

Мініятура журналісткі "Рэгіянальнай газэты" Марыны Сьліж пра сустрэчу былых аднаклясьнікаў

Кажуць, чалавеку столькі гадоў, на колькі ён сябе адчувае. У мінулую суботу мне было 17. Роўна як і дзесяці маім аднаклясьнікам, што сабраліся разам з нагоды 20-годзьдзя заканчэньня школы.

У такой вясёлай, шумнай кампаніі не была даўно. Калі б хтосьці паглядзеў на нас збоку, то падумаў бы, што сабралася разам вялікая, дружная радня, якой ёсьць што адно аднаму расказаць, чым падзяліцца.

«Мне здаецца, што дваццаці гадоў, якія аддзяляюць нас ад апошняга школьнага званка, не было  шаптала мне на вуха Наташка Казак, зь якой мы сядзелі за адной партай амаль што зь першага клясу.  Калі б давялося сустрэцца дзе-небудзь у горадзе, я б пазнала ўсіх: і Лену, і Мішу зь Сяргеем».

Наташка ў нас была далёкай госьцяй, прыехала на сустрэчу з Берасьцейскай вобласьці. Сяргей Сімановіч  з Узьдзенскага раёну, Міша Радкевіч  зь Менску. Астатнія, як пажартаваў хтосьці з аднаклясьнікаў, былі местачковыя. Аселі, стварылі свае сем’і хто ў Маладэчне, хто ў Валожыне ці Валожынскім раёне.

Канечне ж, зьезьдзілі ў той дзень да свайго кляснага кіраўніка Вячаслава Міхайлавіча Грушы. Завезьлі кветкі яму і яго жонцы Ірыне Іосіфаўне, якая выкладала ў нас алгебру і геамэтрыю. Сустрэча атрымалася цёплай і крышачку нават сэнтымэнтальнай. Не чакалі яны ў той дзень убачыць у двары свайго дому такую колькасьць былых вучняў, а нам было прыемна ад таго, што яны ўсіх нас памятаюць.

Рэшту вечара правялі на беразе Беразіны, у невялікім, складзеным рукамі нейкага клапатлівага лесьніка, доміку зь бярвеньняў. Ціха шумеў па яго даху, які мы загадзя накрылі цыратай, дождж, дзесьці за чыгункай бліскалі маланкі, грымеў гром. А нам было ўтульна, рамантычна і хораша. Ад успамінаў, ад таго, што змаглі сабрацца разам, ад падарожжа ў дзяцінства і юнацтва.

Пра што толькі не гаварылі: урокі, клясныя гадзіны, школьныя вечары, выпускны вечар, сукенкі на які мы, дзяўчаты, езьдзілі купляць ажно ў Вільню, першае нясьмелае каханьне. А яшчэ пра тое, як чакалі канікулаў, як давалі адно аднаму сьпісаць у час лябараторных работ, як здавалі ўступныя экзамэны ў школе, а пасьля ў інстытутах, унівэрсытэтах, тэхнікумах.

«Народ, я кладу на стол сшытак, запішыце ў ім свае тэлефоны, адрасы, уражаньні ад сустрэчы і прапановы!» – папрасіла адна з аднаклясьніц. «Хачу, празь дзесяць гадоў сустрэцца зноў!»  выкрыкнуў хтосьці з аднаклясьнікаў. «Цяпер праз пяць,  паправіў яго хтосьці.  А то часу ня будзе, раптам дачку давядзецца замуж аддаваць».

Разьвітваліся, калі пачынала днець. «Міша, ты мяне да дому не вязі, я ў пачатку вуліцы выйду»,  папрасіла аднаклясьніка. «Мамкі баішся?»  пажартаваў ён. І я ў каторы ўжо раз падумала пра тое, што час бяжыць няўмольна хутка. І ў каторы раз пашкадавала... што мне не 17, а 37. І ня трэба ўжо баяцца мамкі, якая можа не пусьціць у суботу на танцы.

Марына Сьліж, Рэгіянальная газэта

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць