Грамадства

«Затрымалі 90 чалавек». Што вядома пра масавыя затрыманні на рынку «Новы Лебядзіны» ў Табарах

Пра тое, што на рынак «Новы Лебядзіны» ў чацвер прыехаў АМАП, паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкай на відавочцу. Сын адной з супрацоўніц распавёў «Зеркалу», што большасць затрыманых — людзі, у якіх некалькі пашпартоў.

Фота «Зеркала»

Усё здарылася сёння раніцай, распавёў чытач «Зеркалу». Ён сказаў, што яго маці прыехала на працу каля 9 раніцы — і ўжо ўбачыла супрацоўнікаў АМАП ў балаклавах. Таксама каля рынку стаялі «два аўтазакі і адзін аўтобус».

— Забіралі ўсіх, у каго няма беларускага пашпарта: узбекаў, расіян, таджыкаў. Затрымлівалі спакойна. Не толькі супрацоўнікі АМАПа, але і людзі ў цывільным. Беларусаў праверылі і адпусцілі. Мама паразмаўляла з ахоўнікам рынка, усяго затрымалі 70 мужчын і 20 жанчын. Яна зразумела так, што ўжо далей у міліцыі будуць разбірацца, што з імі рабіць.

Прычыну затрымання на рынку не ведаюць.

— А з-за чаго на самай справе, невядома. Раней былі такія затрыманні на рынку ў Ждановічах. Тут — упершыню.

У адміністрацыі рынка сказалі, што затрыманні былі, але ў сувязі з чым, інфармацыі ў іх няма.

— Я на працу выходзіць баюся. Растлумачце, што адбываецца? 

— Бярыце пашпарт і ідзіце на працу.

— А пашпарт навошта?

— Каб ведалі, што свае людзі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць