Попыт на пасутачную арэнду звязваюць з тым, што ў Беларусь едзе шмат расіян. З-за павялічанага попыту растуць і цэны. А арэндадаўцы, якія здаюць кватэры ў субарэнду, у кулуарах абмяркоўваюць, што ўласнікі таксама падымуць цэны.

«Хтосьці хоча зняць кватэру на месяц, хтосьці на тыдзень. Я мяркую, што гэта час, за які людзі спадзяваюцца купіць квіткі, каб паляцець у іншыя краіны, — некалькі дзён таму распавядаў Realt адзін з арэндадаўцаў. — Часцей за ўсё гэта сем'і з дзецьмі, радзей бываюць адзінокія мужчыны. Зразумець, што гэта менавіта расіяне, не складана. Па-першае, яны няправільна вымаўляюць назвы нашых вядомых вуліц, а па-другое, гэта адразу чуваць па гаворцы».

«Цэны, названыя на сайтах, страцілі сваю актуальнасць»

Каб зняць кватэру, Realt абтэлефанаваў 15 рандомных кватэр недалёка ад цэнтра. Толькі ў адной з іх цана, змешчаная на сайце, аказалася актуальнай. Прытым у ніводную з кватэр заехаць праз пару дзён на тыдзень не атрымаецца.

У некаторых, праўда, прапаноўвалі замяніць на варыянт з менш зручным размяшчэннем, але па цане кватэры ў цэнтры. Напрыклад, замест кватэры на Гарадскім вале за 67 даляраў за суткі прапанавалі варыянт на Лагойскім тракце на 7 даляраў танней. На пытанне, ці занятая кватэра ў цэнтры, па тэлефоне адказалі: «Ну, вядома!».

«Цяпер цэны, якія вы бачыце на сайтах, страцілі сваю актуальнасць. Вельмі вялікі наплыў ахвотных, зняць нешта складана. Гэта ўсё ператвараецца ў квэст», — сказалі па адным з нумароў.

На тыдзень засяліць тут не змогуць, але ёсць варыянт — на два дні. Цана замест 176 рублёў, пазначаных у аб'яве, вырастае да 100 даляраў (каля 250 рублёў).

Арэндадаўца, які здае больш за 10 апартаментаў, сказаў, што ў яго да канца тыдня ўсё занята. Прапанавалі патэлефанаваць на наступным тыдні, магчыма з'явіцца які-небудзь варыянт. Цана будзе — ад 160 рублёў. На сайце пазначана — ад 104 рублёў.

За кватэру на Энгельса з выдатным рамонтам на сайце просяць 130 даляраў за суткі і абяцаюць зніжкі пры браніраванні ад 5 дзён. Па тэлефоне кажуць, што кватэра занятая, але ёсць верагоднасць, што вызваліцца 30 верасня. Але цана на сайце неактуальная, цяпер цэны значна вышэйшыя. Будзе каштаваць 150 даляраў, зніжак цяпер няма.

У кватэры з прасцейшым рамонтам на праспекце Незалежнасці суткі каштуюць 90 даляраў пры названых на сайце 70.

«За 70 вы цяпер нічога ў цэнтры не здымеце. Бачылі, што на рынку адбываецца?» — сказалі па тэлефоне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру