5 студзеня 43-гадовы жыхар Смаргоні Дзмітрый Дудойць, які адбываў пакаранне на хіміі, скокнуў з моста ў Магілёве і разбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. МУС унесла яго ў «спіс экстрэмістаў».

Амаль праз 10 месяцаў пасля смерці мужчыны яго ўнеслі ў так званы «пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Прычым у ім адзначана, што Дудойць «адбывае пакаранне», зазначае «Вясна».
Дудойця асудзілі да двух гадоў «хіміі» за каментарый пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.
-
У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм
-
«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі
-
Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым
Каментары