Вайна

Украінскія войскі пішуць пра збоі ў працы Starlink падчас наступу

Украінскія чыноўнікі кажуць, што некаторыя прылады SpaceX перасталі працаваць, калі салдаты вызвалялі тэрыторыю, піша Financial Times.

Браты Клічко атрымліваюць сістэмы Starlink у Кіеве, 5 сакавіка 2022 года. Фота: kyivcity.gov.ua

Тысячы тэрміналаў Starlink, вырабленых кампаніяй Ілана Маска SpaceX, цяпер знаходзяцца ва Украіне. Яны патрэбныя, каб дапамагчы ўкраінскім войскам кіраваць беспілотнікамі, атрымліваць жыццёва важныя разведданыя і мець сувязь у раёнах, дзе няма іншых абароненых сетак. Сістэмы, якія злучаюць невялікую антэну з тэрміналам вышынёй 35 сантыметраў, таксама забяспечваюць інтэрнэтам ўкраінскіх грамадзянскіх. 

Але з імі ўсё няпроста. Сістэма дае збоі і некаторыя з перабояў сістэмы прывялі да «катастрафічнай» страты сувязі ў апошнія тыдні, сказаў адзін высокапастаўлены прадстаўнік украінскага ўрада, непасрэдна знаёмы з праблемай. Па словах чыноўніка, многія з іх адбыліся падчас прарыву салдатамі лініі фронту на кантраляваную Расіяй тэрыторыю, а некаторыя — падчас баёў, сказаў ён на ўмовах ананімнасці.

Па словах чыноўніка, больш за ўсё такіх выпадкаў было на поўдні ў Херсонскай і Запарожскай абласцях, а таксама ўздоўж лініі фронту ва ўсходняй частцы Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцей.

Іншы Кіеўскі чыноўнік сказаў, што збоі сувязі былі распаўсюджаныя вельмі шырока і прывялі да таго, што ўстрывожаныя ўкраінская салдаты званілі на тэлефоны даверу. Абодва ўкраінскія чыноўнікі заявілі, што праблемы ўзніклі, калі салдаты вызвалялі тэрыторыю ад Расіі і перайшлі лінію фронту.

Раман Сініцын, каардынатар дабрачыннага фонду Сяргея Прытулы, які перадае сістэмы Starlink украінскім узброеным сілам, сказаў, што праблема можа ўзнікнуць праз тое, што SpaceX спрабуе прадухіліць іх выкарыстанне расійскімі сіламі.

Паводле яго слоў, адключэнні адбываюцца ў раёнах, якія вызвалілі зусім нядаўна і іх вызваленне «яшчэ не стала здабыткам грамадскасці».

«Мне абсалютна ясна, што гэта робіцца прадстаўнікамі Starlink, каб прадухіліць выкарыстанне іх тэхналогіі расійскімі акупацыйнымі сіламі», — сказаў Сініцын. Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы і SpaceX павінны больш цесна каардынаваць свае дзеянні.

Дзве ўкраінскія вайсковыя крыніцы раней на гэтым тыдні паведамілі, што сістэмы Starlink ужо стабільна працуюць на нядаўна вызваленай тэрыторыі на ўсход ад Ізюма і на поўдні Херсонскай вобласці.

Маск падтрымаў Украіну ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі, дазволіўшы сваім спадарожнікам Starlink вяшчаць у краіне, дапамагаючы арміі абысці адключэнне інтэрнэту Масквой.

А нядаўна ён сказаў, што «толькі невялікі працэнт» тэрміналаў Starlink і паслуг, прадастаўленых Украіне, былі набытыя за грошы, дадаўшы: «Гэтая аперацыя абышлася SpaceX у 80 мільёнаў даляраў і траты перавысяць сто мільёнаў да канца года».

Але на гэтым тыдні ён абурыў украінцаў і іх хаўруснікаў, прапанаваўшы вызначыць межы паміж Расіяй і Украінай на новых рэферэндумах. Ён таксама заявіў, што прызнае Крым часткай Расіі і сказаў, што, на яго думку, рускамоўныя раёны ўсходняй Украіны «аддаюць перавагу Расіі».

Чытайце яшчэ:

Ілан Маск патрапіў у скандал, вырашыўшы паразважаць пра вайну, Украіну, Расію і Крым

Starlink цяпер працуе на ўсіх кантынентах, але ў Беларусі яго не будзе

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць