«Сядзець на вяршыні швейцарскай гары і піць да ўпаду». Рутэ расказаў пра іх планы з Зяленскім пасля вайны
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ расказаў, як яны з Уладзімірам Зяленскім хацелі б адпачыць пасля заканчэння вайны. У іх ужо ёсць ужо план — забрацца на гару ў Швейцарыі і добра там выпіць віна. Пра гэта Рутэ сказаў у папулярным нідэрландскім ток-шоу Pauw & De Wit.

Вядоўца нагадаў Рутэ, што Зяленскі і папярэдні генсак НАТА Енс Столтэнберг дамаўляліся пасля вайны разам паехаць на рыбалку. І спытаў, ці ёсць падобны план у Рутэ.
«Мы сядзем на вяршыні швейцарскай гары», — адказаў той.
На ўдакладненне, што яны будуць там рабіць, Рутэ адказаў, што яны будуць сядзець на вяршыні швейцарскай гары і будуць там піць да ўпаду.
Паводле генсака НАТА, яны з Зяленскім сапраўды абмяркоўвалі такі адпачынак.
Рутэ таксама расказаў, што перад афіцыйнымі перамовамі яны з Зяленскім нярэдка спачатку размаўляюць сам-насам. У такіх размовах абмяркоўваюць і асабістае: як вытрымліваюць нагрузку, як спраўляюцца фізічна. Паводле Рутэ, побач з цяжарам таго, што адбываецца, застаецца месца для жартаў і мараў.
«Як жа было б цудоўна, калі б усё гэта нарэшце скончылася! І ты змог бы жыць без усёй гэтай аховы і дронаў над галавой», — пераказаў ён свае словы Зяленскаму.
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
-
Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу
-
Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў
Каментары