Свет

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце: сем загінулых, больш за 100 параненых

Недалёка ад гэтага месца ў 2002 годзе адбылася самая маштабная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Егіпта.

Фота: AP Photo

У Егіпце сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Загінулі прынамсі сем чалавек, параненыя 112, паведамляюць улады, піша Бі-бі-сі.

Катастрофа адбылася за 76 км на поўдзень ад егіпецкай сталіцы Каіра. Як паведаміла егіпецкае чыгуначнае ведамства, цягнік, які ішоў з Гізы ў Эль-Фаюм, урэзаўся ззаду ў састаў Каір — Асуан.

Выратавальнікі працягваюць разбіраць абломкі скамечаных і сышоўшых з рэек вагонаў.

Міністэрства аховы здароўя Егіпта паведаміла журналістам, што на месца катастрофы прыбылі 72 машыны хуткай дапамогі.

Улады паведамілі, што бальніцы ў раёне катастрофы пераведзеныя ў рэжым павышанай гатоўнасці ў сувязі з масавым паступленнем пацыентаў.

Міністр аховы здароўя Егіпта Халед Абдэль Гафар заявіў, што многія пацярпелыя атрымалі пераломы і траўмы галавы.

Па даных Міністэрства аховы здароўя, сярод загінулых у выніку сутыкнення — машыніст аднаго з цягнікоў.

Прычыны катастрофы пакуль не выяўлены.

Прэзідэнт Егіпта Абдул-Фаттах ас-Сісі выступіў з заявай праз Facebook, паведаміўшы, што распарадзіўся ў тэрміновым парадку расследаваць абставіны трагедыі.

Як паведаміла егіпецкая газета Youm7, прэм'ер-міністр краіны Мустафа Мадбулі выказаў спачуванні сем'ям загінулых і паабяцаў, што ім будзе аказаная падтрымка, ён таксама пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення.

Рух цягнікоў на ўчастку на поўдзень ад Гізы прыпынены. На месца здарэння накіравалі цяжкую тэхніку для прыбірання пашкоджаных саставаў.

Сутыкненне адбылося на перагоне паміж станцыямі Кафр-Амар і Эр-Рака ў раёне Эль-Аят — недалёка ад таго месца, дзе ў лютым 2002 года адбылася самая маштабная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Егіпта: тады ў пасажырскім цягніку, які ішоў з Каіра ў Луксор, успыхнуў пажар.

Пасля гэтага цягнік праехаў яшчэ каля дзевяці кіламетраў, перш чым спыніцца.

У той катастрофе, па афіцыйных даных, загінулі больш за 370 чалавек, хаця, згодна з некаторымі ацэнкамі, колькасць ахвяраў была значна вышэйшай.

Яшчэ дзве аварыі, якія адбыліся ў гэтым жа раёне ў 2009 годзе, забралі жыцці дзясяткаў людзей.

У Егіпце ўжо гучаць заклікі да міністра транспарту пайсці ў адстаўку ў сувязі з чарговай чыгуначнай катастрофай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць18

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць18

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць