Свет

Трамп анансаваў магчымую сустрэчу з Пуціным і Сі

Яны плануюць абмеркаваць шырокае кола пытанняў.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўжо на наступным тыдні адправіцца ў Кітай і можа сустрэцца з Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Яны плануюць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пішуць амерыканскія СМІ.

Падчас размовы з журналістамі Трампа спыталі, ці адбудзецца на наступным тыдні яго трохбаковая сустрэча з Пуціным і Сі. У адказ ён даў зразумець, што такая сустрэча магчымая і бакі абмяркуюць розныя тэмы. Адной з іх стане пытанне дэнуклеарызацыі.

«Я збіраюся адправіцца ў Кітай… І адна з сустрэч, думаю, будзе з прэзідэнтам Пуціным і прэзідэнтам Сі. Гэта будзе цікава. Мы абмяркуем мноства пытанняў, у тым ліку дэнуклеарызацыю. Але будзем гаварыць і пра розныя іншыя рэчы», — сказаў Трамп.

18 і 19 лістапада ў кітайскім Шэньчжэне адбудзецца саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, падчас якога і можа прайсці сустрэча лідараў трох краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць