Свет

Аун Сан Су Чжы атрымала яшчэ тры гады турмы. Цяпер яна павінна адседзець 26 гадоў

Былая лідарка М'янмы і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы асуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў карупцыі. Раней падкантрольныя вайскоўцам суды краіны прызналі яе вінаватай яшчэ ў некалькіх злачынствах, і з улікам апошняга прысуду яе агульны турэмны тэрмін цяпер складае 26 гадоў, піша «Бі-бі-сі».

Аун Сан Су Чжы, якой цяпер 77 гадоў, была ўзятая пад варту ў першы ж дзень ваеннага перавароту ў М'янме, здзейсненага ў лютым 2021 года. Цяпер яе ўтрымліваюць у адзіночнай камеры ў сталіцы краіны Нейп'ідо.

Вайсковыя ўлады краіны абвінавацілі яе прынамсі ў 18 злачынствах, у ліку якіх хабарніцтва, парушэнне правіл правядзення выбараў, незаконнае валоданне рацыямі і парушэнне абмежаванняў падчас пандэміі. Агулам яны могуць абярнуцца максімальным турэмным тэрмінам амаль у 190 гадоў.

Апошні па часе прысуд звязаны з абвінавачваннямі Аун Сан Су Чжы ў атрыманні хабараў ад бізнэсоўца, паведаміла агенцтву «Ройтэрс» неназваная крыніца. У выніку яна атрымала два трохгадовыя турэмныя тэрміны, якія будуць ісці паралельна.

Аун Сан Су Чжы лічыць выстаўленыя супраць яе абвінавачванні абсурднымі і адмаўляе любыя правапарушэнні. Судовыя працэсы супраць яе праходзяць у закрытым рэжыме. Прыхільнікі былой лідаркі краіны настойваюць, што хунта заключыла яе за краты, каб перашкодзіць ёй калі-небудзь зноў займацца палітыкай ці аспрэчваць уладу вайскоўцаў.

Вайскоўцы М'янмы пакуль ніяк не каментавалі сітуацыю. Рэжым сцвярджае, што суды ў краіне незалежныя, і ўсе прававыя працэдуры цалкам выконваюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць