Грамадства1919

«Мама, а калі ты яшчэ народзіш?» Сям'я з-пад Івацэвічаў выхоўвае 14 уласных дзяцей

Сяргей і Ганна Халадовічы жывуць пад Івацэвічамі ў вёсцы Соміна. На вяселле ім пажадалі нарадзіць 10 дзяцей. Цяпер у сям'і іх 14 — 8 дзяўчынак і 6 хлопчыкаў, піша «Камсамольская праўда».

Фота: «Івацэвіцкі веснік»

Старэйшы — Сяргей, малодшая — Авігея

Сяргею 42 гады, Ганне — 37.

«Вельмі рада і ўдзячная Богу за ўсе вялікія сем'і, якія я сустракаю, — казала Ганна Халадовіч. — Калі я чую, што шматдзетныя мамы нараджаюць чарговае дзіця, мне вельмі прыемна. На сэрцы такая радасць, што не толькі ў мяне такая вялікая сям'я. Яны ніколі не пашкадуюць, што пагадзіліся нарадзіць і выхаваць столькі дзяцей».

Каб пасадзіць усіх дзяцей, трэба вельмі вялікі стол. І вось сям'я ў зборы. Бацька, Сяргей Халадовіч, пералічвае ўсіх дзетак па імёнах, не збіваючыся:

«Сяргей, Улад, Люба, Вера, Надзя, Алеся, Лія, Самуіл, Майсей, Мацвей, Эстэр, Алёна, Елісей, Авігея».

У сям'і Халадовічаў 8 дзяўчынак і 6 хлопчыкаў. Фота: mir24.tv

Розніца паміж старэйшым Сяргеем, яму 19 гадоў, і малодшай Авігеяй — 17 гадоў.

«Яны вельмі рады. Да здзіўлення, не заўсёды бывае так у іншых сем'ях, я назірала, — з цеплынёй кажа Ганна. — Нашы дзеці нават часам пытаюцца: «Мама, а калі ты нам яшчэ народзіш?»

Як усачыць за ўсімі, ды яшчэ надаць увагу?

«Калі хтосьці адлучаецца нават ненадоўга, ты адчуваеш гэта. І гэта пачуццё ніколі не падводзіць», — кажа шматдзетная мама.

Але галоўнае — гэта ўзаемадапамога, бо тата і мама самі не справяцца.

«Да пяці гадоў яны дзеці, а пасля — памочнікі, — тлумачыў Сяргей Халадовіч. — Без дапамогі дзетак ніяк. Старэйшыя дзяўчынкі дапамагаюць гатаваць і глядзець за малодшымі, хлопчыкі працуюць на агародзе і колюць дровы, кормяць хатніх жывёл».

Але як прыгатаваць на сям'ю з 16 чалавек? Бацькі кажуць, што за раз дзеці з'ядаюць шэсць літраў супу, тры кілаграмы бульбянога пюрэ і тры дзесяткі катлет.

«Не залежыць — чацвёра ці чатырнаццаць. Проста больш порцый дадаеш. І рондаль аб'ёмам больш бярэш», — спакойна тлумачыць Сяргей.

Збор ўсёй сям'і за сталом. Фота: mir24.tv

«Мы самі з вялікіх сем'яў»

У сям'і вялікая гаспадарка — каровы, свінні, бараны, коні, бычок, каза, трусы і каля паўсотні курэй. Вырошчваюць гародніну на продаж і для запасаў на зіму.

Халадовічам дапамагае няня, якую аплачвае дзяржава. А яшчэ бабулі і дзядулі, калі маме трэба даць выходны.

Бацькі імкнуцца даць дзецям мастацкае і музычнае адукацыю. Фота: ctv.by

Ну і адказнасць у дзяцей у вялікіх сем'ях зусім на іншым узроўні.

«У вялікай сям'і дзеці імкнуцца праяўляць клопат, самі рыхтуюцца да школы. Складанасцяў з гэтым няма. Я сама з вялікай сям'і. Нас у бацькоў дзесяць», — падзялілася Ганна Халадовіч.

А Сяргей з сям'і, дзе гадаваліся пяцёра дзяцей. 

Сустрэчы Ганны з Сяргеем паспрыяла будучая свякроў, якая пажадала пазнаёміць сына з 17-гадовай дзяўчынай. Спачатку размовы па тэлефоне, а потым маладыя сустрэліся, спадабаліся адно аднаму. Было гэта ў студзені 2002 года, а ўжо ў лістападзе згулялі вяселле. 

Фота: mir24.tv

У фінансавым плане сям'ю падтрымліваюць дзяржаўныя выплаты і асабістая гаспадарка, дапамагаюць сельсавет, райвыканкам і сваякі. Да некаторых часоў Сяргей працаваў кіроўцам, але пасля нараджэння ў сям'і Самуіла працу давялося пакінуць — у хлопчыка пры нараджэнні выявілі парок сэрца, яму патрабавалася ўсё больш увагі.

«У гаспадарцы праца з раніцы да вечара, а тут то Самуілу ў садзе стала дрэнна, то ў жонкі са здароўем здарыліся праблемы. Даводзілася кідаць працу на полі і імчацца за 30 кіламетраў дадому… Абмеркавалі ў сям'і сітуацыю і вырашылі, што дома я больш патрэбны», — казаў Сяргей.

Бацькі стараюцца развіваць здольнасці дзяцей.

«Дзяўчынкі займаюцца ў музыкалцы і мастацкай школе. Не хачу, каб яны талент закопвалі, якім адораны. А ўжо хлопчыкі, якія ў другі клас ходзяць, у садок, заўсёды дапамагаюць».

Дзеці дапамагаюць бацькам па гаспадарцы. Фота: ctv.by

«Жонка мая цярплівая. Калі штосьці турбуе ці баліць, або хтосьці пакрыўдзіць, яна зможа пацярпець. Дзяўчынкі таксама такія ў мяне, з мамчыным характарам», — дзеліцца Сяргей.

Каментары19

  • Яна
    15.10.2022
    Анне 35 лет, старшему сыну 19. 35-19=16. И это она уже родила в 16, а забеременела скорее всего в 15. А потом её 17-летнюю с ребенком на руках познакомили с 24-летним Сергеем? Интересная выходит математика.
  • Дзед
    15.10.2022
    Вось цудоўны прыклад для беларускіх сем'яў. Каб хоць чвэрць Беларусаў мелі падобныя сем'і, то Беларусь не была бы на тры чвэрці апусьцелая, як яно зараз. Адно дзіця ў сям'і - эгаіст, 2 - супернікі, 3 - і больш пачынаюць дамаўляцца і сябраваць. Столькі братоў і сясьцёр будуць па жыцьці разам трымацца і цьвёрда стаяць на нагах. Яны адзін аднаму дапамогуць справіцца з любою праблемаю, будуць заможныя і шчасьлівыя. Не кажучы ўжо што бацькі ў старасьці будуць шчасьлівыя, дагледжаныя і забяспечаныя. Такія сем'і аснова для пабудовы незалежнай і эканамічна развітой Беларусі.
  • антикролик
    15.10.2022
    «Яны вельмі рады. .. Нашы дзеці нават часам пытаюцца: «Мама, а калі ты нам яшчэ народзіш?»
    ды ну?
    мая прыяцелька была старэйшай з 4-х сёстраў. усіх іх яна, на момант нашай з ёй сустэчы, любіла і клапацілася пра іх, але... яна не магла не ўспомніць, як яны з другой сястрой у свой момант не вельмі радаваліся 3-й, а тым больш не радаваліся з'яўленню 4-й... бо ўсе хатнія клопаты клаліся на іх. і не толькі хатнія... гэтай маёй прыяцельцы вельмі рана (далёка да паўналецця) прыйшлося ісці падпрацоўваць да маці на камбінат... займацца цяжкай фізічнай працай...
    ды што далёка хадзіць... тое самая мая маці... таксама старэйшая з 4-х... яна з майго маленства арала на мяне (я таксама старэйшая), прычым абсалютна безпадстаўна... ну відаць гатавала да таго, што ў мае 9 год пакіне на мяне сваю 1,5 дачку - маю сястру

    і ведаю шчэ парачку такіх "прыкладаў" з "багатых" сямей
    таму не веру я ў шчасливае дзяцінства кожнага дзіцяці ў такіх сем'ях.
    але галоўнае ж не гэта, а каб яжэжмаці і яжэжбаці задаволеныя былі

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →