Грамадства33

Усё часцей жонкі зарабляюць больш за сваіх мужчын. Як знайсці баланс у такой сітуацыі?

Сацыёлагі намагаюцца высветліць, як мужу з жонкай знайсці баланс і застацца шчаслівымі у сучасным свеце.

Фота: Pixabay

У той час як сённяшнія жонкі ўсё часцей пачынаюць зарабляць больш за сваіх мужоў, многія пары адчуваюць так званы «стрэс ад перамены роляў». Гэты стрэс можа быць шкодным для іх эмацыйнага і сэксуальнага жыцця. Пра даследаванні расказвае The Wall Street Journal:

  • Калі муж заняты на працы поўны працоўны дзень, пара мае 2,5% шанцаў расстацца ўжо ў наступным годзе; калі гэта не так, то верагоднасць разводу ўзрастае да 3,3%.
  • Мужы, якія эканамічна залежаць ад сваіх жонак, больш схільныя да нявернасці.
  • Частата сэксуальных адносін у шлюбе ніжэй у тых парах, у якіх муж часта выконвае традыцыйныя жаночыя справы, такія як гатаванне ежы, уборка і догляд дзяцей. І вышэй, калі ён займаецца мужчынскімі справамі, такімі, як праца ў двары, аплата рахункаў і абслугоўванне аўтамабіля.

Вядома, сітуацыя ў кожнай пары індывідуальная і залежыць ад вялікай колькасці фактараў. Але сацыёлагі адзначаюць, што былі здзіўленыя тым, наколькі моцная сувязь была паміж традыцыйным падзелам хатняй працы і частатой сэксуальных адносін.

Рамантычная прыхільнасць і сэксуальнае жаданне ўкараніліся не толькі ў культуры, але таксама ў біялогіі і эвалюцыі. Сцвярджаецца, што паміж аксітацынам і тэстастэронам існуе зваротная залежнасць. І гэта можа азначаць, што чым больш мужчына клапоціцца пра сваіх дзяцей, тым ніжэй у яго ўзровень тэстастэрону.

Як грамадства павінна разумець і вырашаць стрэс, звязаны са зменай роляў? Немагчыма і не пажадана вяртацца да свету, у якім жанчыны не маюць выбару, а мужчыны не паважаюць дасягненні і амбіцыі жанчын. Для дасягнення найлепшых вынікаў трэба адкрыта абмеркаваць перавагі і рызыкі змяншэння маскуліннасці мужчын пры адначасовым пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын і знайсці гарманічны баланс.

Самыя паспяховыя пары, верагодна, тыя, у якіх муж і жонка не баяцца адначасова прыняць і адрозненні, і роўнасць полаў. Вельмі важна, каб пары паважалі ўнікальныя здольнасці адзін аднаго і звярталі ўвагу на баланс сіл у шлюбе.

А найлепшыя шлюбы — гэта тыя, у якіх пары шчыра выказваюць свае пачуцці, а не схільныя рабіць здагадкі і даведвацца, што памыляюцца, калі становіцца занадта позна.

Гэта маральная перамога, што жанчыны цяпер маюць магчымасць быць карміцелькамі, але гэты культурны прагрэс можа суправаджацца псіхалагічнымі разладамі, якія варта вывучаць і разумець як на карысць мужчын з жанчынамі, так і на карысць дзяцей.

Каментары3

  • Мельпамена
    15.10.2022
    Гэта ўвогуле не павінна быць актуальным пытаньнем. Няўжо гэта можа мець значэньне ? Гэта ж адно цэлае. Ці не ? Падлічваць, хто сколькі зарабіў... Фу-у.
  • awa
    15.10.2022
    У мяне так даўно. Усё нармальна. Я рады. 21 стагоддзе.
  • и будут они о дно
    15.10.2022
    "Усё часцей жонкі зарабляюць больш за сваіх мужчын"

    у сэнсе мужчын? неяк зноў не карэлюе загаловак з тэкстам і ўвогуле. жонка - значыць муж. а якія шчэ ў жонкі мужчыны могуць быць?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна5

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна

Усе навіны →
Усе навіны

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна5

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць