Гурт «Разбітае сэрца пацана» выпускае сінгл «Ровар». Гэта класічнае для яго зліццё беларускага року і сумнай іроніі аб навакольным свеце.

Свет у 2022 годзе — даволі страшнае і суровае месца. Таму і песня «Ровар» — пра тое, як цяпер усе бягуць у розныя бакі, але насамрэч хочуць не атрымаць той самы запаветны «шэнген», а сесці на любімы ровар з дзяцінства і перамясціцца ў не такое далёкае, але як быццам назаўжды забытае мінулае.
Слухаць тут.
Трэк гучыць як гатовы канцэртны хіт для ўсіх беларусаў-экспатаў.

«Разбiтае сэрца пацана» — мінскі рок-гурт, створаны яшчэ ў канцы дзевяностых. У лютым 2022 года яны выпусцілі альбом «ШансOff», запісаны па матывах адміністрацыйнага арышту гурта ў Беларусі ў 2021 годзе.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары