Свет55

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых

Аэрапорт імя караля Халіда ў сталіцы Саудаўскай Аравіі атакавалі 10 кастрычніка. Паводле Reuters, гэта самы смяротны напад на каралеўства больш як за дзесяць гадоў. Частка параненых знаходзіцца ў крытычным стане.

Дым і полымя ў аэрапорце імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе пасля атакі еменскіх хусітаў, 8 кастрычніка 2026 года. Кадр з відэа ў сацыяльных сетках

10 кастрычніка быў атакаваны міжнародны аэрапорт імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе. Пасля выбуху каля аднаго з выхадаў на пасадку абвалілася частка столі, расказаў Reuters пацярпелы пасажыр. Паводле саудаўскіх уладаў, загінулі прынамсі 12 чалавек, яшчэ 309 атрымалі раненні.

Працу аэрапорта спынілі, усе рэйсы перанакіравалі.

Сярод загінулых — чацвёра саудаўцаў, двое грамадзян Бангладэш і па адным чалавеку з ЗША, Іарданіі, Палесціны, Сірыі, Судана і Егіпта.

Відавочца расказаў агенцтву, што пасля выбуху ўнутры аэрапорта на падлозе ляжалі параненыя. Адзін з пацярпелых пасажыраў бачыў, як нешта праляцела па небе, пасля чаго каля выхаду на пасадку абвалілася частка столі. Людзей дастаўлялі ў бальніцы машынамі хуткай дапамогі і верталётамі.

Дзве папярэднія атакі на аэрапорт за гэты тыдзень забілі чатырох чалавек і моцна пашкодзілі пасажырскі самалёт на лётным полі. Удары выявілі ўразлівасць саудаўскай супрацьпаветранай абароны.

Атака адбылася на фоне абвастрэння канфлікту паміж Саудаўскай Аравіяй і еменскімі хусітамі, якіх падтрымлівае Іран. Перамір’е, дасягнутае ў 2022 годзе, сарвалася гэтым летам. Цяпер саудаўская авіяцыя падтрымлівае наступ урадавых войскаў Емена супраць хусітаў.

Кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй паабяцала адказаць на ўдар. Дональд Трамп заявіў, што ЗША разглядаюць магчымасць далучыцца да саудаўскіх атак на хусітаў. 

Каментары5

  • Барадзед
    11.10.2026
    Зачем? Не нужно. Пусть введут экономические санкции и подождут лет так тридцать или сорок. Сколько уже прошло со времён исламской революции в Иране? Подождут, пока состарится китайский биолог, специалист по экзотическим биоактивным веществам, он ведь уже лысеет; пока Корейский полуостров станет самым ядерным полуостровом в мире.
  • Отец Засандалий
    11.10.2026
    Ловите нефть по 150.
  • ПалПалыч
    11.10.2026
    Але, не "совковый хлам" и "тупая совковая военная школа", а исключительно западные передовые военные технологии, надо заметить

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам20

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам20

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць