Усяго патроху44

Трансляцыя з кацянятамі гепарда — самае цёплае, што вы ўбачыце ў інтэрнэце на гэтым тыдні

Вы можаце назіраць за нованароджанымі гепардамі праз кругласутачную прамую трансляцыю з Смітсанаўскага прыродаахоўнага інстытута.

Фота: Smithsonian’s National Zoo & Conservation Biology Institute

Двое нованароджаных гепардаў у Смітсанаўскім прыродаахоўным біялагічным інстытуце ў Вірджыніі з'яўляюцца новымі інтэрнэт-зоркамі.

Gizmodo распавядае, што малыя нарадзіліся ў ноч на 3 кастрычніка і з'яўляюцца першымі дзіцянятамі 4-гадовай самкі Амані і яе партнёра, 7-гадовага самца Асантэ. Згодна з рэлізам Нацыянальнага заапарка ў Вірджыніі, дзіцяняты выглядаюць моцнымі, галасістымі і пачуваюцца добра.

Жывая трансляцыя заапарка прапануе бесперапынны від на логава гепардаў у інстытуце, дзе малыя ў асноўным тусуюцца і мяўкаюць. Паглядзець можна па спасылцы тут.

Паколькі яны з'яўляюцца першымі нашчадкамі сваіх бацькоў, дзіцяняты важныя для ўкаранення большай генетычнай разнастайнасці ў наступным пакаленні гепардаў у няволі ў заапарку. Генетычная разнастайнасць з'яўляецца жыццёва важным кампанентам здароўя жывёл, асабліва ў папуляцыях, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Калі адбываецца імбрыдынг, у жывёл могуць развіцца шкодныя генетычныя мутацыі, якія могуць зрабіць выжыванне віду менш верагодным з-за схільнасці да хвароб або бясплоддзя.

Таму ў няволі жывёл старанна разводзяць — і нават клануюць — для павышэння генетычнай разнастайнасці відаў. Бацькі гепардаў Амані і Асантэ размнажаюцца натуральным шляхам, хоць развядзенне некаторых знікаючых відаў прадугледжвае штучнае апладненне.

***

Гепарды — від буйных котак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення і з’яўляецца эндэмікам для Афрыкі. Яны з'яўляюцца самымі хуткімі наземнымі жывёламі на Зямлі, здольнымі развіваць хуткасць каля 120 км/г у кароткіх спрынтах. Хоць гэтыя коткі і эвалюцыянавалі для максімальнай хуткасці, яны не часта дасягаюць яе ў няволі. Як і для большасці відаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, існаванню гепардаў пагражае ў першую чаргу страта асяроддзя пражывання.

Паводле ацэнак, у дзікай прыродзе засталося ад 7000 да 7500 гепардаў, і праграмы развядзення ў няволі з'яўляюцца важным аспектам захавання віду. З’яўленне гэтых двайнятаў — гэта толькі частка праграмы Нацыянальнага заапарка ў Вірджыніі, у выніку якой з'явілася 17 памётаў дзіцянятаў гепардаў.

Фота: Pixabay

Каментары4

  • что - и в туалете камеру установите? извращенцы
    22.10.2022
    "Вы можаце назіраць за нованароджанымі гепардамі праз кругласутачную прамую трансляцыю"

    а гепарды давалі на гэта згоду?
  • Перайшоў і паглядзеў
    23.10.2022
    На сайце напісана, што трансляцыя скончылася. Гепардзяняты выраслі і былі пераведзеныя ў іншы вальер.
  • Перайшоў і паглядзеў
    23.10.2022
    Памыліўся, у іншы вальер перавялі папярэдні вывадак. Але новых гепардзянятаў маці схавала ў высокай траве па-за зонай ахопу камер, таму паглядзець на іх усё адно пакуль немагчыма.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць