Лукашэнка заявіў, што беларусы яшчэ не саспелі для нацыянальнай ідэі
Беларусы яшчэ павінны саспець для сваёй нацыянальнай ідэі. Так выказаўся Аляксандр Лукашэнка выказаў падчас размовы з журналістамі на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці, паведамляе БелТА.
«Нацыянальная ідэя — гэта тое кароткае, кампактнае, што цябе павінна захапіць адразу. Вось глянуў, рот раскрыў і дыхаць не можаш. Можа, я памыляюся. Гэта мой пункт гледжання. Але я пакуль такой ідэі не бачу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што пытанне нацыянальнай ідэі Лукашэнка закранаў на сустрэчы з філосафам, ідэолагам рашызму Аляксандрам Дугіным.
«Мы прыйшлі да адзінага меркавання (публічна трошкі прагучала): гэтую ідэалогію нельга прыдумаць. Яна павінна выспець. Калі мне шмат-шмат разоў прапаноўвалі некаторыя ідэі, фармулявалі ідэалогію… напярэдадні сустрэчы я нават узяў адну кніжачку (нацыянальная ідэя і іншае — так называлася). Нават яе прагартаў, паглядзеў адну з прапаноў. Але прыйшлі да высновы, што мы павінны паспець для гэтай глабальнай — гэта больш на перспектыву, для дзяцей — ідэі», — падкрэсліў Лукашэнка.
«І няма гэтай ідэі. Мы не паспелі, напэўна. Мы яе не выкрышталізавалі, калі можна так сказаць, гэтую нацыянальную ідэю. Я за гэтым вельмі ўважліва назіраю. Я пакуль не бачу. Расія тым больш, як сказаў Дугін, таксама гэтага не бачыць. Ён чалавек сістэмны, пісьменны філосаф, мы з ім доўга гаварылі. Ён са мной пагадзіўся. Хацелася б, каб хутчэй, але тут час не падахвоціш», — дадаў Лукашэнка.
Каментары
‘’А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца! ‘’
Это и есть национальная идея!