Грамадства

Марыя Калеснікава стала ганаровай прафесаркай Зальцбургскага ўніверсітэта Моцарта

Асуджаная на 11 гадоў калоніі Марыя Калеснікава атрымае званне ганаровай прафесаркі Зальцбургскага ўніверсітэта Моцарта (Моцартэум). Урачыстая цырымонія адбудзецца 30 кастрычніка ў межах праекта мастацкай узаемападтрымкі «Practicing Care».

Сярод запрошаных гасцей — філосафка Вольга Шпарага, сястра Марыі і актывістка Таццяна Хоміч, рэктарка Моцартэума Элізабэт Гуцяр, блокфлейтыстка і прафесарка Даратэя Обэрлінгэр і іншыя.

Праект «Practicing Care» быў заснаваны ў 2022-м годзе ў Зальцбургскім універсітэце Моцарта і мае на мэце прыцягнуць увагу да міжнароднай сацыяльнай адказнасці еўрапейскіх універсітэтаў мастацтваў, падтрымаць творцаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, і стварыць умовы для плённага міжкультурнага дыялогу.

У межах адной з ініцыятыў праекта Сенат Зальцбургскага ўніверсітэта Моцарта дае званне ганаровай прафесаркі беларускай флейтыстцы, выкладчыцы і праваабаронцы Марыі Калеснікавай, асуджанай на радзіме на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле арганізатараў, ушанаванне грамадскай і палітычнай дзейнасці Марыі Калеснікавай мае важны сімвалічны пасыл не толькі для беларускага, але і заходнееўрапейскага грамадства.

Прадстаўляць Марыю на цырымоніі будзе яе сястра Таццяна Хоміч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер1

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер1

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць