Вайна

Зяленскі: Расіяне не гатовыя пакінуць Херсон, гэта інфармацыйная аперацыя

«Я не бачу, каб яны беглі з Херсона. Гэта інфармацыйная атака. Я не магу выдаваць усё. Гэта атака, каб мы пайшлі туды, забралі людзей з іншых небяспечных напрамкаў туды. Гэта была іх інфармацыйная аперацыя. Яны не гатовыя пакінуць Херсон», — сказаў прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю італьянскаму выданню Corriere della Sera.

Зяленскі таксама паведаміў, што найбольш падрыхтаваныя расійскія салдаты застаюцца на сваіх месцах. У той жа час, па яго словах, расіяне ведаюць, што не змогуць выйсці з акружэння ў Херсоне, калі ўкраінскія войскі дасягнуць там поспеху.

На пытанне, ці зможа Украіна вызваліць Херсон, Зяленскі адказаў: «Вядома, зможа. Гэта складана, таму што цаной з'яўляюцца людзі. Мы ставімся да людзей не так, як у Расіі. Для яе не мае значэння, колькі людзей памрэ заўтра. А для нас гэта вельмі важна, мы не можам так рабіць. Не можам сказаць: «Ідзіце туды і памірайце».

Таму мы думаем, шукаем шляхі, просім партнёраў даць нам больш браніраванай тэхнікі, каб захаваць больш людзей».

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць