Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што платформай для перамоваў Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам магло б стаць жаданне Штатаў прыслухацца да «занепакоенасці Расіі» ў так званых «гарантыях бяспекі Расіі», паведамляе РБК.
«Жаданне Злучаных Штатаў прыслухацца да нашай занепакоенасці, гэта значыць фактычна жаданне Злучаных Штатаў вярнуцца да стану на снежань-студзень і паставіць пытанне: тое, што прапануюць рускія, можа быць, не ўсё нас задавальняе, але, можа быць, варта сесці за стол перамоваў. Я маю на ўвазе праекты дакументаў, якія былі перададзеныя і ў Брусель, і ў Вашынгтон», — заявіў Пяскоў.
Нагадаем, МЗС Расіі апублікавала праекты дагавора паміж Расіяй і ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў — членаў НАТА 17 снежня мінулага года. У дакуменце, у прыватнасці, бакі абавязваюцца ліквідаваць усю наяўную інфраструктуру для разгортвання ядзернай зброі па-за межамі сваёй тэрыторыі, дэманстраваць стрыманасць у ваенным планаванні і не закранаць бяспеку адзін аднаго.
На Захадзе расійскія прапановы не сустрэлі энтузіязму.
«Мы не пойдзем на кампраміс па асноўных прынцыпах… Адзін з гэтых прынцыпаў — гэта права нацый на выбар уласнага шляху. НАТА паважае рашэнне краін, якія хочуць ўступаць у альянс або не. Калі Украіна вырашыць не ўступаць, як гэта зрабіла Швецыя, мы будзем зыходзіць з павагі права на самавызначэнне. Такога роду рашэнні павінны прымацца шляхам кансенсусу паміж саюзнікамі і з улікам намераў краіны, якая падае заяўку на ўступленне», — заявіў у сваю чаргу Столтэнберг.
Каментары
в 1991 год ???
И это, - после развязанного геноцида украинцев, после анексии 25 % территории Украины ???
Они обкуренные или обдолбанные, или всё вместе ???