Грамадства

Краіна неабгрунтаванага імпарту

Для дасягненьня дадатнага сальда ў зьнешнім гандлі зусім не абавязкова стымуляваць экспарт. Дастаткова паставіць заслону імпарту. Альбо пастрашыць непрыемнасьцямі імарцёраў.

Для дасягненьня дадатнага сальда ў зьнешнім гандлі зусім не абавязкова стымуляваць экспарт. Дастаткова паставіць заслону імпарту. Альбо пастрашыць непрыемнасьцямі імарцёраў.

Кантраляваць імпарт у Савецкім Саюзе не ўяўляла ніякай праблемы. У краіне, якая займала шостую частку зямной сухмені, завазныя тавары можна было набыць толькі ў адмысловых крамах – «бярозках». Атаварвацца там магла толькі нязначная катэгорыя людзей, якая мела поруч з савецкімі рублямі яшчэ і амэрыканскія даляры. Тыя ж, каму не даводзілася прывозіць з-за мяжы валюту, у «бярозкі» не траплялі, а значыцца – радаваліся таварам савецкай вытворчасьці.

«Адчуць розьніцу» беларусам пашчасьціла пасьля падзеньня «жалезнай заслоны», калі тавары замежнага паходжаньня сталі актыўна запаўняць паліцы айчынных крамаў. Праўда, сёньня беларускі ўрад на знак клопату пра айчыннага вытворцу вяртае краіну «назад у мінулае» і прэсінгуе імпарт.

На сёньняшні дзень міністэрства гандлю падрыхтавала «чорны сьпіс» тавараў, якія, на думку чыноўнікаў, увозяцца на ўнутраны рынак неабгрунтавана. Да ліку імпартных тавараў, увоз якіх мінітстэрства прапануе значна абмежаваць, аднесеныя харчовыя прадукты (фруктовыя сокі, безалкагольныя напоі, макароны), а таксама абутак, дываны і прасы. Няцяжка здагадацца, што прызнаньне пералічанай прадукцыі ў пастанове ўраду «неабгрунтаваным імпартам» прывядзе да яе ўдаражаньня на ўнутраным рынку. Але гэта не адзіны сюрпрыз, які сёлета чакае імпарт на Беларусі. «У мэтах забесьпячэньня эканамічнай бясьпекі дзяржавы і абароны інтарэсаў грамадзянаў РБ» сёлета ў сьнежні ўвозімыя ў краіну кава, гарбата, абутак і мабільныя тэлефоны будуць маркіравацца кантрольнымі знакамі. Каб прамаркіраваць увозімыя пазыцыі тавараў, імпарцёрам давядзецца набыць за ўласны кошт абсталяваньне для налепкі марак, а таксама самі ідэнтыфікацыйныя знакі. Тым, хто рызыкне рэалізаваць немаркіраваныя тавары, пагражае штраф з канфіскацыяй увезенай прадукцыі.

Асабліва напружаным для імпарцёраў абяцае быць 2007 год. Урад налета прапануе прыняць новую рэдакцыю закону «Пра аборону правоў спажыўцоў». Згодна з дакумэнтам, імпарцёр будзе несьці адказнасьць за якасьць прададзенага тавару нават пасьля сканчэньня тэрміну яго гарантыйнага абслугоўваньня. «Дадатковая адказнасьць», якую ўрад прапануе «ўзваліць» на імпарцёраў, прымусіць апошніх задумацца пра асартымэнт тавараў. Прымусам даваць фактычна пажыцьцёвую гарантыю на прададзеныя тавары беларускі ўрад у чарговы раз сыгналізуе, што прадаваць, як і купляць, лепш беларускае.

Барыс Маліноўскі, Euramost.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць