Усяго патроху1616

Выканаўца песні «Любимую не отдают» не разумее, чаму яе ненавідзяць

У «Вячэрні палітычны канал» запрасілі Юлію Быкаву, салістку «правільнай» групы «Аўра», аўтарку і выканаўцу песні «Любимую не отдают». У вялікай размове яна расказала пра сваё мінулае, свой шлях на сцэну, што яна перажыла ў 2020 годзе і як ёй жывецца цяпер. 

Скрын відэа

Юлія Быкава — давераная асоба Лукашэнкі, дэлегат так званага «Усебеларускага народнага сходу», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне». Быкава кажа, што не разумее нянавісці да яе кароннай песні «Любимую не отдают», бо «ў самой песні няма ніводнага дрэннага слова, ніводнага пасылу негатыўнага, там усё накіравана на стварэнне, на любоў, на мір. І калі чытаеш, што там хтосьці піша, адразу становіцца ўсё на свае месцы, хто ёсць хто і хто пра што думае». 

Кірыл Казакоў, галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур'ер», прэзентуючы Быкаву, адзначыў, што яна перайшла ў разрад «такіх спевакоў-байцоў». «У нас частка шоў-бізнэсу збегла. Вось як на тэлебачанні. На хвалі да 20-га года былі шоўмены, якія ранішнія праграмы вялі, забаўляльныя праграмы, а тыя, хто рабіў навіны, былі ні пры чым. А цяпер наадварот», — прывёў паралель Казакоў.

Быкава кажа, што нават не можа ўспомніць, хто ў 2020 годзе, як «Аўра», «нешта ўзяў і напісаў і выйшаў з гэтым пасылам». Узгадалі, што Цімур Прахін з песняй «За Беларусь» «не пабаяўся выказацца».

«На самай справе страшна ж гэта, табе не толькі пагрозы прыходзяць… — узгадвае свой 2020 год Быкава і рассказвае незразумелую гісторыю. — У мяне ў дзіцяці хтосьці там пераключыў нумар тэлефона. У мяне ледзь інфаркту не было, калі няма дзіцяці, я тэлефаную яму, падымае нейкі мужчынскі голас і пачынае мяне там…»

Між тым пераключыць нумар тэхнічна немагчыма. Або Быкава заведама хлусіць, або яна прыняла няправільна набраны нумар за акцыю супраць сябе.

«Разумееце, гэта трэба мужнасць, патрэбныя перакананні, але я лічу, што хтосьці павінен быў гэта рабіць, і мы зрабілі», — кажа Быкава.

Акрамя мужнасці, важны складнік поспеху — пісаць ад душы. «Разумееце, я што бачу, тое спяваю. Гэта не тое, што там, ведаеце, спецыяльна нешта там дзеля чагосьці пішаш. Рэчы ад душы — яны вельмі хутка пішуцца».

Абвінавачванні, што Алейнік і Быкава — проста ангажаваныя, яны трапілі ў праўладны струмень і пішуць песні, якія хочуць пачуць наверсе, Юлію абураюць. «Ну, «Бітлз» таксама пісалі песні, якія хочуць пачуць», — кажа яна.

«Ведаеце, колькі песень было напісана дзеля нейкіх плюшак? Іх проста мільёны, ну і дзе тыя песні? Вось і адказ. Звычайна тыя, хто гэта кажа, хацелі самі б гэта зрабіць, ды яны не змаглі. Ну дык гэта вашы праблемы, спадарства, калі вы дзеля грошай, дзеля нейкіх там плюшак пішаце-пішаце, а ў вас нічога не выходзіць».

Паводле Быкавай, сёння ў Беларусі хапае шанцаў, каб талент заўважылі — напрыклад, тыя ж тэлешоу.

Аднак «мала хто гатовы кінуць працу, з сацпакетам, з заробкам, з адпачынкам, з выходнымі, з аплачанымі бальнічнымі, і сысці ў поўную невядомасць і там працаваць проста да знямогі».

Быкава распавядае, што ёсць з чым параўноўваць. Яна працавала ўчастковай тэрапеўткай па размеркаванні ў сельскай медычнай амбулаторыі.

«Гэта таксама вельмі цяжкая праца. Яна і фізічна цяжкая, а калі яшчэ міжсезонне, калі ўсе хварэюць, у цябе мільён візітаў, табе кіламетры трэба тупаць па гразі, браць з сабой яшчэ боты, каб не патануць, з поўнай выкладкай медыкаментаў, карткамі, плюс маральная вялікая нагрузка, таму што ляжаць адзінокія старыя, на якіх наплявалі ўласныя дзеці. А яны звальваюць гэта на дзяўчынку-тэрапеўтку, якая бегае па ўсіх з ашалелымі вачыма, а потым дзве гадзіны едзе дадому, яшчэ 2 км прэцца да гэтай электрычкі. А калі яе [электрычку] зімой адмяняюць, ты яшчэ стаіш вось так [дрыжучы] і цябе, дзякуй богу, яшчэ пускаюць пагрэцца ў будку», — распавядае Быкава пра будні сельскіх тэрапеўтаў.

У артыстаў, паводле спявачкі, таксама хапае праблемаў.

«Мы ў вольным плаванні, ты бярэш працы столькі, колькі можаш вынесці, таму што не ведаеш, будзе яна заўтра ў цябе ці не будзе, паклічуць цябе ці не паклічуць, і ты проста робіш, робіш, проста вось бегам. Гэта ж не толькі выйсці і праспяваць. Гэта трэба падрыхтавацца. А напісанне песні — таксама вельмі цяжкі працэс бывае.

А якія сацыяльныя гарантыі? Ну захварэла ты, ну ўсё, сядзі без працы. 

Разумееце, тыя, хто… Напрыклад, Оперны тэатр, якія стаялі там, ці ад Філармоніі — і спявалі «Магутны божа». Дык вось, калі быў COVID, яны, не працуючы, атрымлівалі 70% заробку, яны атрымлівалі бальнічны, у іх ёсць адпачынак. Разумееце, і людзі выходзяць і спяваюць вось гэта вось усё — «Магутны Божа», таму што, бачыце, іх краіна не ацаніла. А ў нас, калі быў COVID, у нас не было чым плаціць за электрычнасць, таму што працы няма ў артыстаў, артысты песні таксама не заказваюць, таму што ім старыя песні спяваць няма дзе. І мы ўжо дзе маглі, там і падзараблялі», — дакарае няўдзячных Быкава.

Цяпер Юлія з мужам Яўгенам Алейнікам рыхтуюць канцэрт у Палацы спорту. Гэту імпрэзу, па словах Быкавай, можна лічыць патрыятычным форумам, «там будзе ясны патрыятычны пасыл разам з забаўляльным кампанентам».

«Такія канцэрты, яны патрэбныя, таму што людзі павінны адчуваць яднанне, павінны адчуваць цяпло адно аднаго, плячо адно аднаго, аб'ядноўвацца. Таму што адзін — гэта чалавек у вакууме, ён не разумее, куды яму ісці, што рабіць. Калі вы збіраецеся разам, вы — сіла, і гэтая сіла, яна ўжо можа многае».

Быкава кажа, што на такіх канцэртах не зарабляюць. Зарабляюць потым, калі «гэта пойдзе», калі будуць заказваць гэтую праграму. Мэта — іншая.

«Як бы гэта пафасна ні гучала, я шчыра кажу абсалютна, гэта наш уклад вось у дапамогу нашаму прэзідэнту, нашай дзяржаве, гэта тое, чым мы можам дапамагчы прасоўваць гэтую лінію палітычную, якая існуе цяпер.

Чаму? Таму што я лічу, што калі кіраўнік дзяржавы — гэта найярчэйшы патрыёт, які прымае рашэнні выключна на карысць сваёй краіны, на карысць большасці грамадзян (у нас жа ёсць незадаволеныя, яны, праўда не разумеюць, чым яны незадаволеныя, але тым не менш яны незадаволеныя)… Мы разумеем, што такое незалежная палітыка, калі кіраўнік дзяржавы ўсімі сіламі адстойвае спакой сваіх жыхароў, сваёй краіны. Вось гэта дарагога стоіць, і хочацца дапамагчы тым, чым ты можаш дапамагчы на сваім канкрэтна працоўным месцы», — распавяла Быкава.

Скончылі праграму песняй «Думай галавой, а не тэлефонам» аўтарства Яўгена Алейніка.

Каментары16

  • Гервасій
    12.11.2022
    Каша ў галаве. Пасобнік фашысцкага рэжыму лукашэнка. Ну што тут сказаць...хіба што нічога.
  • Жыве
    12.11.2022
    Думал Аура нормальная,а оказалась лукашистка.
  • Паляшук
    12.11.2022
    БРЦ ужо расказваў, што за яны, і як ім рэжым за працу языком дзячыць. Але нездаровую самаацэнку немагчыма не адзначыць. Узровень сельскай самадзейнасці, а ўсё з Бітламі сябе раўняе.)))
    Цяжкая праца сельскага доктара без транспарту, адсутнасць канцэртаў для артыстаў... Пралічыць на два хады ўперад - і акажацца, гэта вынік плённай працы каманды тых, хто любімую (уладу) не аддае і трымае краіну і народ у закладніках. Спявайце далей для такіх жа недалёкіх, як вы самыя.

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова5

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, колькі зарабляе як Снягурка ў Польшчы20

Мінск пачаў атрымліваць трамваі з нізкай падлогай. Вось як яны выглядаюць8

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек5

Рэктар БДУ пра жонку: У нас цывілізаваныя дагаворныя адносіны8

У Стаўрапольскім краі РФ выбухнуў ларок з феерверкамі ВІДЭА1

Самалёт ЗША падбілі «сяброўскім агнём» над Чырвоным морам1

«Гэта літаральна зрывае дах!» Тэлевядучая Люцыя Герашчанка распавяла пра паездку ў Індыю з сынам8

Ужо тыдзень у Расіі не могуць знайсці мужчыну, які забіў паліцэйскага, а пасля згвалціў і забіў яго маладую жонку12

«Скралі тры партсігары, тры курткі». Віцебскі губернатар абвінаваціў прадпрымальнікаў у перабольшванні наступстваў пажару3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова5

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →