Усяго патроху11

Араматычныя свечкі такія ж шкодныя, як выхлапныя газы аўтамабіляў

Калі гаворка заходзіць пра забруджванне паветра, большасць людзей уяўляе сабе выхлапныя газы аўто, заводскія трубы ці вялікую сметніцу ў межах горада. Але новае даследаванне паказвае, што значныя крыніцы забруджвання могуць знаходзіцца проста ў вашым доме.

Фота: Vecteezy

Навукоўцы з ЗША высветлілі, што араматычныя прадукты, такія як воскавыя палоскі і араматычныя безагнявыя свечкі, могуць быць гэтак жа шкоднымі, як і традыцыйныя крыніцы забруджвання, якія мы звыкла ўспрымаем як небяспечныя, перадае партал New Atlas.

Паводле даследавання, награванне араматычных воскаў прыводзіць да ўзаемадзеяння тэрпенаў (арганічных злучэнняў, якія адказваюць за водары раслін і спецый) з азонам у памяшканні, у выніку чаго ў паветры з’яўляюцца наначасціцы, здольныя пранікаць глыбока ў лёгкія і нават трапляць у кроў.

Вынікі аналізу паказалі, што спальванне адной арамасвечкі на працягу 5 хвілін можа ўтварыць да аднаго мільёна такіх наначасціц на кубічны сантыметр паветра, што супастаўна з узроўнем, які выпрацоўваецца газавымі плітамі ці дызельнымі рухавікамі. Прычым выкарыстанне неараматычных свечак не выклікала такой рэакцыі.

«Адной з найбольш небяспечных характарыстык наначасціц, якія ўтвараюцца пры выкарыстанні араматычных свечак, з’яўляецца іх здольнасць глыбока пранікаць у дыхальную сістэму. Навукоўцы адзначаюць, што большасць часціц памерам менш за 100 нанаметраў застаюцца ў верхніх дыхальных шляхах, але некаторыя могуць трапляць у кроў і дасягаць унутраных органаў, у тым ліку галаўнога мозгу, прыводзячы да развіцця розных захворванняў, такіх як астма, інсульт, кагнітыўныя расстройствы і гэтак далей.

Падобныя эфекты назіраюцца і пры працяглым уздзеянні забруджанага паветра з транспартных выхлапаў, што даказана шматлікімі даследаваннямі пра ўплыў гарадскога смогу на здароўе людзей», — падкрэсліваюць навукоўцы.

Асаблівасці ўздзеяння гэтых наначасціц на арганізм чалавека пакуль застаюцца не да канца вывучанымі, але ўжо зараз можна казаць, што выкарыстанне араматычных свечак і воскаў варта разглядаць як актыўную крыніцу хімічных змен у паветры жылых памяшканняў. У адрозненне ад выхлапных газаў, якія, хоць і шкодзяць, але паступова выводзяцца вятрамі і атмасфернымі ападкамі, араматычныя прадукты дрэнна выветрываюцца і ўплываюць непасрэдна на тых, хто знаходзіцца ў памяшканні.

Улічваючы ўсё гэта, навукоўцы раяць знайсці больш бяспечныя спосабы паляпшэння паветра ў памяшканні: частае натуральнае праветрыванне, умеранае выкарыстанне дыфузараў з натуральнымі эфірнымі алеямі (напрыклад, лаванда, чайнае дрэва, мята) ці выкарыстанне прыродных пахаў без спальвання і хімікатаў (сухія травы, кветкі, цытрусавыя лупіны, карыца, ваніль).

Каментары1

  • Британский ученый
    19.02.2025
    Ароматические свечи такие же вредные, как коптящие упиленные ведра со спиленным сажевиком у большинства памяркоуных?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць