Свет11

Мужчына пяць гадоў хадзіў з кавалачкам затычкі ў вуху і думаў, што глухне

Брытанец, які лічыў, што амаль аглух, выявіў, што ў яго вуху засела насадка ад затычкі для вушэй. Пластмасавы прадмет «жыў» там пяць гадоў, піша Бі-бі-сі.

Уолес Лі, жыхар горада Вэймут у англійскім графстве Дорсет, увесь гэты час думаў, што праблемы са слыхам звязаныя з яго працай у вельмі шумнай авіяцыйнай галіне або са старымі траўмамі, атрыманымі ў рэгбі.

Але ўрэшце ён вырашыў купіць хатні эндаскоп, з дапамогай якога выявіў у вуху маленькі белы аб'ект. Пасля гэтага Уолес пайшоў да доктара.

Па яго словах, ён адчуў велізарную палёгку, калі доктар дастаў з яго вуха кавалачак пластыка.

Уолес Лі, ветэран Брытанскага каралеўскага флоту, лічыць, што прадмет застаўся ў яго ў вуху падчас працяглага палёту самалётам.

«Пяць гадоў таму, калі я быў у сваёй сям'і ў Аўстраліі, я купіў гэтыя маленькія затычкі для вушэй, на якія можна надзяваць розныя насадкі, — сказаў ён. — Вось адна з гэтых насадак там і засела».

Прыкладна з таго часу ён пачаў заўважаць пагаршэнне слыху і пачаў асцерагацца, што неўзабаве зусім аглухне.

Уолес распавёў, што за гэтыя гады ён некалькі разоў спрабаваў добра прачысціць вушы, аднак без поспеху. Ён ужо пачаў «вар'яцець».

Доктар-ЛОР, які выцягнуў пластмасавага мучыцеля, таксама быў трохі «ў шоку».

«Спачатку ён [доктар] паспрабаваў выцягнуць яго…, але з-за таго, што фрагмент так доўга там знаходзіўся, вакол яго зацвярдзела вушная сера, і ён наогул не рухаўся», — падзяліўся сваімі пакутамі Уолес.

«Тады ён дастаў такі мініяцюрны пінцэт, які ўстаўляецца ў трубку, і прасунуў яго ў вушны канал. Я проста адчуваў, як ён цягне, а потым быў рэзкі стрэл».

«Я адразу ж пачаў чуць усё вакол. Туман, які быў у маёй галаве ўсе гэтыя гады, развеяўся, і я стаў усё выдатна чуць».

«Гэта была такая неверагодная палёгка,… быццам я зноўку пачаў чуць!» — кажа мужчына.

ЛОР-хірург Ніл дэ Зойса ў каментары Бі-бі-сі сказаў, што праверка вушэй у хатніх умовах — працэдура адносна бяспечная, але ён не раіць спрабаваць выдаляць староннія прадметы самастойна, паколькі гэта можа прывесці да інфекцыі і новых праблем.

У такіх выпадках, па яго словах, патрабуецца прафесійная медыцынская дапамога.

Каментары1

  • Котозавр
    15.11.2022
    История с этим британцем настолько глупая, что из аналогов можно предположить только такое: женщина 5 лет ходила с куском тампона и думала что она беременная.
    Правильно говорят: у британцев даже юмор особенный.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць