Свет

Балгарыя, Румынія і Харватыя гатовыя стаць удзельніцамі Шэнгенскай зоны

Балгарыя, Румынія і Харватыя гатовыя да паўнавартаснага членства ў Шэнгенскай зоне, заявіла еўракамісарка па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.

Паводле слоў еўрачыноўніцы, у мінулым месяцы місія еўрапейскіх службаў дала станоўчае заключэнне аб далучэнні Балгарыі і Румыніі.

«Еўрапейскі парламент прыняў некалькі рэзалюцый у падтрымку пашырэння. Пераважная большасць галасуе за падтрымку.

Цяпер чэшскае старшынства плануе ўключыць яго ў парадак дня Рады па ўнутраных справах 8 снежня», — заявіла Ёхансан.

У той жа час і Еўрапейская камісія заклікала Раду ЕС прыняць неабходныя рашэнні, каб дазволіць Балгарыі, Румыніі і Харватыі стаць дзяржавамі Шэнгенскай зоны.

«На працягу многіх гадоў гэтыя дзяржавы-ўдзельніцы рабілі значны ўнёсак у забеспячэнне нармальнага функцыянавання Шэнгенскай зоны, у тым ліку падчас пандэміі і зусім нядаўна, калі сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі наступствамі вайны ва Украіне», — сказана ў заяве Еўракамісіі.

Цяпер у Шэнгенскую зону ўваходзяць 22 дзяржавы і чатыры асацыяваныя ўдзельнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак32

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу3

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ21

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць