Прэм'еры Польшчы і Фінляндыі — Украіне: Мы заўсёды будзем вам дапамагаць
Прэм'ер-міністры Польшчы і Фінляндыі Матэвуш Маравецкі і Сана Марын падчас візіту Маравецкага ў Хельсінкі запісалі кароткі відэазварот да ўкраінцаў.
«Мы цалкам падтрымліваем Украіну ў яе вайне з Расіяй. Мы — з вамі. Вы абараняеце сваю краіну, але і еўрапейскія каштоўнасці», — сказала Сана Марын.
«Менавіта! — падхапіў Маравецкі. — Вы змагаецеся за сваю свабоду, за свой суверэнітэт, але мы вельмі добра разумеем, што вы таксама змагаецеся і за еўрапейскія каштоўнасці, за бяспеку Еўропы, за будучыню Еўропы. І таму мы заўсёды будзем падтрымліваць вас. І гэта не адны словы — будуць яшчэ і справы, і факты».
Каментары