Нерухомасць11

Уласны ліфт, дыска-пакой і блакітныя елкі. Якія катэджы здаюць у Мінску за 5—8 тысяч даляраў за месяц 

«Ідэальна падыдзе для размяшчэння пасольства», — рэкламуе адна з аб'яў. Паглядзелі, якія катэджы па стаўках ад 5 000 даляраў за месяц пражывання здаюць у сталіцы і прыгарадзе.

Дом з ліфтам

Самы дарагі з прапанаваных катэджаў для доўгатэрміновай арэнды знаходзіцца ў Тарасаве. Кожны месяц за прыжыванне ў 4-павярховым доме з ліфтам давядзецца выкладаць ажно 8 000 даляраў! 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Дом з агульнай плошчай 690 м² цалкам гатовы для камфортнага пражывання, у ім ёсць чатыры спальні, тры гардэробныя пакоі з убудаванымі сістэмамі захоўвання, тры санвузлы, пральня і трэнажорная зала, абсталяваная трэнажорамі NordicTrack. Аўтамабілі таго, хто будзе гатовы выдаткаваць 8000 даляраў за месяц арэнды жылля, будуць стаяць у гаражы з ацяпленнем. 

Фота: realt.by

«Выдатнае размяшчэнне ў экалагічна чыстым раёне ў элітным і камфортным пасёлку Тарасава. Выкананы дызайнерскі рамонт з прэміяльных якасных матэрыялаў, мэбля італьянскай вытворчасці з заказных пазіцый, убудаваная тэхніка і сантэхніка прэміум-класа», — гаворыцца ў апісанні аб'екта.

Фота: realt.by

Па перыметры ўчастка памерам 15 сотак вядзецца відэаназіранне, якое працягне працаваць нават у выпадку адключэння электрычнасці ў раёне, паколькі дом абсталяваны крыніцай бесперабойнага аварыйнага забеспячэння на 6 кВт.

Апроч гэтага, дом абсталяваны сістэмай кандыцыянавання і ўвільгатнення паветра, ёсць свая свідравіна з артэзіянскай вадой. 

Фота: realt.by

Калі некаму вельмі спадабаецца жыць у гэтым доме, то ён зможа яго набыць. Цана на бягучы момант не пазначаная, але вядома, што ў маі прасілі амаль 1,4 мільёна даляраў. Па стане на канец вясны, гэты дом замыкаў тройку самых дарагіх катэджаў Беларусі з выстаўленых тады на продаж.

Дыска-пакой на цокальным паверсе

Усяго на даляр танней просяць за месяц пражывання ў Драздах. Па стаўцы 7 999 даляраў за месяц можна арэндаваць дом з агульнай плошчай 487 м².

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

У апісанні да аб'екта пазначана, што дом і 10 сотак зямлі знаходзяцца ў адным з самых прэстыжных раёнаў сталіцы, у крокавай даступнасці ад вадасховішча і лесапарку «Дразды».

Дом таксама цалкам гатовы да засялення і пражывання. Рамонт у ім выкананы ў класічным стылі. На першым паверсе размяшчаецца вялікая кухня-сталовая з выхадам на тэрасу, гасцёўня з камінам, кабінет і СПА-зона з басейнам і саўнай, гасцявы пакой з санвузлом.

На другім паверсе месцяцца тры спальныя пакоі, два санвузлы і ванны пакой. На цокальным паверсе ёсць дыска-пакой. 

Уся мэбля і сантэхніка італьянскай вытворчасці прэміум-сегмента, кухонная тэхніка Smeg, саўна Klafs. У доме ўсталяваная сістэма фільтрацыі і змякчэння вады, відэаназіранне, сігналізацыя, ёсць вялікі гараж. Тэрыторыя вакол дома выбрукаваная натуральным каменем, выкананы ландшафтны дызайн, гаворыцца ў апісанні. 

Балконы з відам на вадасховішча

Трэці па дарагавізне арэндны дом таксама знаходзіцца ў Драздах. За месяц арэнды гаспадары хочуць атрымліваць ад арандатараў 6 500 даляраў. 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Агульная плошча дома 474,4 м². Месціцца ён на ўчастку памерам 24 соткі. Катэдж знаходзіцца блізютка ад лесу і Свіслачы. Любавацца вадасховішчам можна наўпрост з аднаго з вялікіх балконаў. 

«Уся мэбля і сантэхніка італьянскай і нямецкай вытворчасці прэміум-сегмента. Ёсць асобны пакой з джакузі, більярдная. Тэрыторыя вакол дома аформлена з дапамогай ландшафтнага дызайнера», — гаворыцца ў апісанні.

Памяшканне для спартыўнай залы

Яшчэ на паўтары тысячы даляраў танней здаюць дом у цэнтральнай частцы Драздоў. За арэнду дома плошчай 390 м² гаспадары просяць 5 000 даляраў за месяц. 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

У апісанні да аб'екта пазначана, што ў доме чатыры спальні, прасторная гасцёўня з кухняй, камінам і тэрасай. Ёсць уся неабходная бытавая тэхніка. На цокальным паверсе месціцца памяшканне для спартыўнай залы. Таксама ёсць цёплы гараж для аўто. 

«Ідэальна падыдзе для размяшчэння пасольства»

Яшчэ адзін катэдж за 5 000 даляраў за месяц здаюць у трэцім завулку Мажайскага. Агульная плошча дома складае 600 м². На тэрыторыі дома ёсць джакузі, басейн, зона для адпачынку і саўна. На ўчастку плошчай 13 сотак размяшчаецца крытая альтанка з зонай для барбекю і выхадам у сквер. Маецца гараж на два аўто.

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Дом здаецца ў арэнду без тэхнікі і мэблі, таму заплаціць 5 000 даляраў і адразу засяліцца не атрымаецца.

У апісанні прадавец пазначае, што гэты дом падыдзе не толькі для камфортнага пражывання вялікай сям'і, але і для размяшчэння пасольства, прыватнай школы або дзіцячага садка, вядзення бізнэсу і г.д.

«Прапанаваны варыянт — цудоўная магчымасць жыць, працаваць і адпачываць у ціхім месцы, але пры гэтым знаходзіцца ў цэнтры вялікага горада», — дадае аўтар аб'явы.

Мэбля і тэхніка па жаданні арандатара

Замыкае пяцёрку лідараў сярод самых дарагіх арэндных катэджаў сталіцы дом па вуліцы Падольскай. Як і ў двух папярэдніх варыянтах, гаспадары дома жадаюць атрымліваць ад арандатараў па 5 000 даляраў штомесяц.

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Агульная плошча дома складае 312 м², памер участка — 10 сотак. 

«Высокі плот па ўсім перыметры, дагледжаны газон, альтанка, блакітныя елкі. У доме тры жылыя ўзроўні і цокальны паверх, на якім месціцца басейн даўжынёй 13 метраў, пакой для адпачынку, душавыя і кацельня», — пазначана ў апісанні. 

На ўвесь дом ёсць пяць санвузлоў. У кожным з іх і душавая кабіна, і ванна. Таксама на кожным паверсе ўсталяваныя відэадамафоны і кандыцыянеры.

За выключэннем кухні, дом здаецца без тэхнікі і мэблі, але, як пазначана ў аб'яве, гаспадар дома па жаданні наймальніка можа даўкамплектаваць пакоі неабходнай мэбляй і бытавой тэхнікай.

Наступны па дарагавізне арэндны дом у Мінску прапануюць па стаўцы 4 500 даляраў за месяц. Агулам у сталіцы здаюць у арэнду восем катэджаў па стаўцы вышэй за 3 000 даляраў.

Чытайце таксама: 

Што адбываецца з цэнамі на рынку арэнды жылля 

Культурныя суседзі і дыван на сцяне. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў сталіцы? 

Па якіх цэнах прадаюць кватэры ў сталічных новабудоўлях? Вось дзе самыя танныя варыянты 

Каментары1

  • КХ
    28.11.2022
    Пад амбасаду? Вось гэты гопнастыль? Ну хіба пад Самалі ці Ганы амбасаду падыйдзе (прабачце, самалійцы і ганцы).

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне17

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе39

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне17

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць