Свет22

Новая праца Спенсера Туніка: 2,5 тысячы аголеных на пляжы Бондзі-біч у Аўстраліі

Амерыканскі фатограф Спенсер Тунік правёў чарговую масавую фотасесію з удзелам аголеных добраахвотнікаў. Гэтым разам ён зрабіў здымкі на пляжы Бондзі-біч у аўстралійскім Сіднэі, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

Тунік фатаграфаваў сваіх мадэляў у промнях узыходу cонца. Гэты праект быў закліканы нагадаць жыхарам Аўстраліі аб неабходнасці рэгулярна рабіць праверку на рак скуры.

Па даных Міжнароднай арганізацыі World Cancer Research Fund, аўстралійцы пакутуюць ад гэтага захворвання часцей, чым жыхары ўсіх іншых краін свету.

Паводле прагнозаў, у 2022 годзе на рак скуры (меланому) захварэла каля 17,7 тысячы аўстралійцаў, прыкладна 1,3 тысячы ад гэтай хваробы памерлі. Фотасесія арганізавана сумесна з дабрачыннай арганізацыяй Skin Check Champions.

«У нас ёсць магчымасць прыцягнуць увагу да праблемы раку скуры, і для мяне вялікі гонар быць тут, займацца сваім мастацтвам і аддаць належнае чалавечаму целу і яго абароне», — сказаў Тунік агенцтву Reuters.

Адзін з удзельнікаў фотасесіі, 77-гадовы аўстраліец Брус Фішэр сказаў Франс Прэс: «Усё маё жыццё прайшло на сонцы, і ў мяне на спіне было выдалена некалькі злаякасных меланом. Мне здаецца, гэта годны праект, і мне падабаецца распранацца на Бондзі-Біч».

Для таго, каб фатограф змог рэалізаваць свой праект, у Аўстраліі было спецыяльна зменена заканадаўства, якое забараняе з'яўляцца на пляжы аголеным.

Спенсер Тунік ладзіць флэшмобы аголеных людзей для сваіх фотаінсталяцый ужо каля 30 гадоў. З 1992 года ён загадзя аб'яўляе аб месцы і часе наступнага праекта і прапануе ўсім ахвотным узяць у ім удзел.

У першых яго «аголеных інсталяцыях» удзельнічала не больш за паўтары тысячы чалавек, але паступова жадаючых зрабіць сваё цела часткай сучаснага мастацтва станавілася ўсё больш. Так, у Барселоне ў 2003 годзе Туніку пазіравалі ўжо сем тысяч чалавек, а ў 2007 годзе ў Мехіка — 18 тысяч.

Каментары2

  • голая в ватикане
    26.11.2022
    мурашы... безабаронныя перад сапраўднай катастрофай планетарнага масштабу

    зараз вулканчык тыпу такога - nashaniva.com/303808 - трах-бабах і... галышы-мурашы змытыя хваляй у мора
  • голая в ватикане
    26.11.2022
    трапіўся вось зараз каментар пад відэа з вайны -
    "Вообще, конечно, современная война с применением летающих средств наблюдения и целеуказания производит жутковатое впечатление. Воюющих солдат разглядывают как инфузорий на предметном стекле микроскопа. Люди унасекомились до положения микроорганизмов."

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце3

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць