Грамадства1919

«Прайшло сто гадоў — але гісторыя паўтараецца». Ціханоўская звярнулася да беларусаў на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада — гадавіна пачатку збройнага змагання на Случчыне, якое ўвайшло ў гісторыю як Слуцкі збройны чын. Сёлета — 102 гады з дня гэтай падзеі, і Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды выступіла з адмысловым зваротам.

«Сёння — дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20—30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы — у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, акрамя беларускай.

Гэта быў не «галодны бунт», якіх у тыя гады было шмат на аскепках Расійскай імперыі. Гэта быў рух, у якім і сяляне, і інтэлігенцыя абаранялі ідэю існавання Беларусі. Людзі, якія нават не былі прафесійнымі ваеннымі, змагаліся супраць значна большага войска. Яны не мелі шматгадовай падрыхтоўкі — але мелі годнасць і мэту жыць у сваёй вольнай краіне, а не быць часткай чужой імперыі.

Прайшло сто гадоў — але гісторыя паўтараецца. І мы мусім ведаць урокі гісторыі, каб не хадзіць па коле войнаў і крызісаў.

Зараз прапаганда намагаецца схаваць гэтую дату. Бо Слуцкі збройны чын даказвае, што нашая нацыя самастойная, што беларусы могуць бараніць сваю незалежнасць. Калі вы, як калісьці я, не ведалі пра Дзень Герояў, пачытайце пра яго і распавядзіце сваім сябрам.

Бо гэта гісторыя пра тое, як нашыя суайчыннікі ўзялі на сябе адказнасць за тое, каб не быць ахвярамі — і быць сапраўднымі абаронцамі», — напісала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Гісторык Уладзімір Ляхоўскі: Слуцкае паўстанне было арганізаваным супрацівам заможных гаспадароў

Сёння — Дзень герояў: стагоддзе Слуцкага збройнага чыну

Каментары19

  • Anatol Starkou
    27.11.2022
    Цікава выглядалі беларусы 102 гады таму, як пагляджу на здымак.І што ім не хапала? Мужчыны ў пыжыкавых шапках. Жанчыны ў дублёнках. Прыгод не хапала. Бчб прыгод на карак беларускага народу. 
  • Грышка
    27.11.2022
    Запамятайма нашу гісторыю й збудуйма на яе. Жыве Беларусь!
  • Нл
    27.11.2022
    Нармальны тэкст Франак напісаў. У тым, што гэта словы Ціханоўскай ёсць вялікія сумненні. 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход3

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?7

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг6

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў8

Пуцін паведаміў, пра што гаварыў з Трампам8

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры5

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол4

У Мінску матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілем ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход3

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць