Эканоміка

Кліенты банкаў змогуць атрымліваць карткі праз картаматы

Новая інструкцыя аб аперацыях з банкаўскімі аплатнымі картамі, прынятая Нацбанкам Беларусі ў рамках рэалізацыі закона «Аб аплатных сістэмах і аплатных паслугах», рэгулюе пытанні эмісіі і выкарыстання картак, эквайрынгу, фарміравання карт-чэкаў, а таксама некаторыя іншыя нюансы, піша Myfin.by.

Праўленне Нацбанка Беларусі сваёй пастановай №378 ад 6 кастрычніка зацвердзіла інструкцыю аб ажыццяўленні аперацый з банкаўскімі аплатнымі карткамі і аплатнымі інструментамі, якія забяспечваюць іх выкарыстанне.

Дакумент змяшчае падрабязныя азначэнні тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца, а таксама закранае пытанні эмісіі і распаўсюджвання аплатных картак.

Напрыклад, банкі атрымаюць магчымасць выпускаць свае карткі з дапамогай спецыяльных апаратаў самаабслугоўвання — картаматаў. Як правіла, гэтыя аўтаматы выкарыстоўваюцца для замены картак са скончаным тэрмінам дзеяння.

Адзначана, што платныя абвесткі аб аперацыях з выкарыстаннем карткі (выдача і ўнясенне наяўных, плацяжы і г.д.) праз push-апавяшчэнне або SMS-паведамленне банкі змогуць падключаць кліенту выключна пры наяўнасці ягонай згоды.

Таксама ў інструкцыі ёсць раздзел, які тычыцца аплатнага эквайрынгу (у тым ліку інтэрнэт-эквайрынгу). У дакуменце гаворыцца, што банкі змогуць аказваць гандлёвым і сэрвісным арганізацыям, а таксама аплатным агрэгатарам такую паслугу па картках толькі трох плацежных сістэм: БЕЛКАРТ, Mastercard і Visa. Кітайская UnionPay, якую таксама выкарыстоўваюць у Беларусі, не згаданая.

Акрамя таго, інструкцыя тычыцца пытанняў працэсінгу, аплатных аперацый з выкарыстаннем картак і многіх іншых нюансаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура26

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура26

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць