Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паводле Белстата, за дзесяць месяцаў гэтага года на працу было прынята 546 656 чалавек (у мінулым годзе — 575 943 чалавекі), у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы — 13 874. За кастрычнік змагло працаўладкавацца 53 596 чалавек. Самае актыўнае найманне назіралася ў прамысловасці, аптовым і рознічным гандлі.

Пры гэтым у студзені—кастрычніку 2022 года было звольнена 612 112 чалавек, у тым ліку за кастрычнік — 56 579. Атрымліваецца, што адток кадраў за дзесяць месяцаў склаў каля 65,4 тыс. чалавек (у 2021 годзе — 57,9 тыс.).

Сярод афіцыйных прычын звальненняў пераважаюць прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны — 31 322 выпадкі, у тым ліку ў кастрычніку — 2 958. Ліквідацыя прадпрыемства або скарачэнне як афіцыйная прычына значацца значна радзей — у кастрычніку 300 выпадкаў, за дзесяць месяцаў — 5 474.

Пры гэтым, па звестках таго ж Белстата, у кастрычніку ў эканоміцы было занята 4 195,6 тыс. чалавек, што на 1,2 тыс. чалавек больш, чым месяцам раней. Гэта быў першы рост паказчыка занятасці за доўгі час — увесь 2022 год і 2021-ы грамадзян, якія працуюць у Беларусі, станавілася менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1