Грамадства1212

Лукашэнка расказаў, як ратаваў ад кавіду загадкавую жанчыну са Шклова

Лукашэнка папярэдзіў міністра здароўя Дзмітрыя Піневіча, што ў найбліжэйшы час будзе створана мабільная група «абсалютна незалежных ад яго людзей, спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы».

Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 6-я бальніца. 27 лістапада 2020 года

Ён распавёў гісторыю пра жанчыну, якая першапачаткова трапіла ў бальніцу ў Шклоўскім раёне і знаходзілася пры смерці. Дзякуючы ўмяшанню Лукашэнкі яе ўдалося выратаваць, і цяпер ужо яе жыццю нічога не пагражае.

«У шклоўскай бальніцы я яе практычна выцягнуў з морга. Сёння яна адключаная ад апарата ШВЛ. Дынаміка, кажуць, дай бог, каб так і далей было, нядрэнная», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Паўстае пытанне, Дзмітрый Леанідавіч, ці трошкі вас панесла ў сістэме і вас як міністра і вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць? Ці вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае. Начальнікі, яшчэ хтосьці… Вось тут вы лечыце. А людзі больш простыя, дзесьці там у нейкіх раённых бальніцах… Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар. Яйка дадуць, выпіць сто грам дадуць, як у былыя часы, я гэта назіраў, добра. Не — нічога», — сказаў Лукашэнка.

Каментары12

  • Anatol Starkou
    05.12.2022
    Паўстае пытанне, Дзмітрый Леанідавіч, ці трошкі вас панесла ў сістэме і вас як міністра і вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць? Ці вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае. Начальнікі, яшчэ хтосьці… Вось тут вы лечыце. А людзі прасцей, дзесьці там у нейкіх раённых бальніцах … Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар. Яйка дадуць, выпіць сто грам дадуць, як у былыя часы, я гэта назіраў, добра. Не — нічога

    Хто-небудзь што-небудзь зразумеў? Ён жа сам спецлякарню для прыкарытных стварыў, куды ягоныя халуі ўсе апараты МРТ звезлі. Ён жа і простым людзям даваў загады лячыцца трактарам ды касарылаўкай. А зараз ўсё плявузгае, што яго гэта насцярожвае. Нейкі шызафрэнічны набор слоў
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    05.12.2022
    -- Вы прасілі даць вам дождж? Я вам даў! Сказаў некалі Аляксандр Шклоўскі у адным з сюжэтаў на БТ.
  • Палітычныя сканчаюцца, бярэцца за сваіх
    05.12.2022
    Няўжо група будзе складзена з губазікаўцаў ???

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць