Грамадства55

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра з вельмі дзіўнай ваннай-басейнам. Але такія тут у кожным пад'ездзе

Гэты пяціпавярховы дом насупраць Вялікага тэатра оперы і балета быў пабудаваны ў 1936 годзе. Першапачаткова кватэры ў доме на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Старажоўскай атрымлівалі чырвоныя камандзіры і наменклатурныя работнікі. Сёння дом знакаміты не толькі сваёй гісторыяй, але і незвычайнымі архітэктурнымі рашэннямі.

Цяпер тут прадаецца трохпакаёвая кватэра з незвычайнай ваннай-басейнам, расказвае Realt.by.

Падчас вайны з элітным домам адбылася трагедыя — у пабудову трапіла бомба, ад якой загінула больш за 100 чалавек. Аднак ужо ў 1947 годзе будынак аднавілі палонныя немцы. Кватэры ў адрэстаўраваным доме зноў раздалі прадстаўнікам мінскай эліты — кіраўнікам прадпрыемстваў, работнікам культуры.

У будынку першапачаткова было пяць пад'ездаў, чатыры з іх былі заселеныя прадстаўнікамі наменклатуры, а пяты — памочнікамі па гаспадарцы: шафёрамі і хатнімі работніцамі, якія абслугоўвалі наменклатуру. Праз гэта ў пад'ездах — розныя планіроўкі кватэр. У элітных «парадных» можна знайсці прасторныя трох— і чатырохпакаёвыя кватэры, а ў пад'ездзе «для чэлядзі» — толькі невялікія двухпакаёўкі.

Яшчэ адна «славутасць» дома — міні-басейны ў кожнай кватэры. Кажуць, пры будаўніцтве будынка праекціроўшчыкі не змаглі знайсці чыгунныя ванны, таму вырашылі зрабіць «купальні» грунтоўнымі − з цэменту і жалезабетонных бэлек, утапіўшы канструкцыю ў падлогу.

У выніку, у кожнай кватэры з'явіліся свае міні-басейны. Для таго, каб спусціцца ў ванну, тут прадугледжана спецыяльная прыступка. Праўда, так як паверхам вышэй знаходзіцца дакладна такая ж канструкцыя, зверху правісае «басейн» суседа.

Першапачаткова ванны не былі абкладзены пліткай. Гэта было зроблена толькі падчас капрамонту ў 70-х гадах. Кажуць, карыстацца такімі басейнамі зручна — толькі ваду набіраць даводзіцца доўга.

Цяпер у доме, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, прадаецца адна кватэра.

На продаж выстаўлена трохпакаёвая кватэра плошчай 74 квадратныя метры.

Размяшчаецца жыллё на чацвёртым паверсе. У кватэры — нядрэнны рамонт, высокія столі і вялікія вокны. Міні-басейн тут таксама прысутнічае!

Кошт трошкі побач з Нямігай, Траецкім прадмесцем і набярэжнай Свіслачы — 150 тысяч даляраў.

Каментары5

  • шрот
    06.12.2022
    на могилку похожа эта ванная)))
  • хх
    06.12.2022
    ой-ёй... ведала, што гэта дом-камуна. але не ведала, што ў яго такая гісторыя...
    «ДОМ МЕРТВЫХ»
    Пятиэтажный жилой дом-коммуна на углу нынешних улиц Янки Купалы и Максима Богдановича был построен в 1936 году и назван в духе времени Третьим Домом Советов – в нем получили квартиры семьи офицеров Красной Армии.
    В первые дни Великой Отечественной взрывом фашистской авиабомбы завалило выход из расположенного под этим домом бомбоубежища, где прятались жены и дети только что ушедших на фронт красноармейцев. От едкого дыма, проникшего в подземелье-ловушку через вентиляционные ходы, разом погибли более ста человек. Их отцы и мужья также не вернулись под родной кров – почти все они погибли на войне… Предание о «Доме мертвых» еще долго ходило из уст в уста в послевоенном Минске. (planetabelarus.by)
  • Улад
    06.12.2022
    Гэта каб чырвоныя камандзіры сваіх коней мылі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць