«Як здабыць замак». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»
7 снежня, у сераду, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам Мікола Волкаў раскажа пра фартыфікацыю і артылерыю ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVIII стагоддзях.

Замкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, як і паўсюль у Еўропе, добра ілюструюць гонку вайсковых тэхналогій, якая была не менш зацятай, чым у цяперашні час. Архітэктары і вайсковыя інжынеры пастаянна прыдумвалі новыя фартыфікацыйныя прыёмы, каб абараніць умацаванні, а з іншага боку вынаходнікі ўдасканальвалі артылерыю і тэхніку вядзення аблогі.
Таму знакаміты французскі фартыфікатар Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан пісаў, што «няма фартэцый, якія нельга ўзяць».
На прыкладзе замкаў ВКЛ Мікола Волкаў хоча раскрыць гэтае інтрыгуючае супрацьстаянне вайсковай інжынернай думкі, а разам з тым на блізкіх для беларусаў прыкладах паказаць, як абараняліся і здабываліся ўмацаванні ў XIV—XVIII стагоддзях.
Сустрэча адбудзецца ў сераду, 7 снежня ў 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).
А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.
-
Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў
-
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары